wd wp Пошук:

Стадолічы

Стадо́лічы[1] (трансліт.: Stadoličy, руск.: Стодоличи) — аграгарадок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Стадоліцкага сельсавета. У складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Шлях Ільіча» і калгаса «Стадолічы».

Геаграфія

Размешчаны за 13 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра Лельчыцы, за 63 км ад чыгуначнай станцыі Ельск, за 221 км ад Гомеля, на шашы Р128.

Гісторыя

Вядомы з 1551 года як сяло ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, сяло Буйнавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

3 20 жніўня 1924 года — цэнтр сельсавета.

У ліпені 1943 года гітлераўцы спалілі ўсю вёску і загубілі 72 жыхароў.

Насельніцтва

  • 1778 год — 40 двароў
  • 1838 год — 200 жыхароў
  • 1886 год — 53 двары, 443 жыхары
  • 1913 год — 209 двароў, 966 жыхароў
  • 1917 год — 200 двароў, 1198 жыхароў
  • 1940 год — 340 двароў, 990 жыхароў
  • 1998 год — 358 двароў, 889 жыхароў
  • 2000 год — 389 двароў, 914 жыхароў

Інфраструктура

Лясніцтва, механічныя майстэрні. Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі ашчаднага банка «Беларусбанк», 2 крамы.

Памятныя мясціны

Вядомыя выхадцы

Радзіма беларускага навукоўца В. В. Шура.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага раёна. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл.
  • Стадолічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 127—128. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 32. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лельчыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be