wd wp Пошук:

Сталіца (вёска)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сталіца (значэнні).

Сталі́ца[1] (трансліт.: Stalica, руск.: Столица) — вёска ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Германавіцкага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца на правым беразе ракі Дзісна. За 26 кіламетраў у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына і чыгуначнай станцыі Шаркаўшчына, за 244 кіламетра ад Віцебска[2].

На ўсход ад вёскі знаходзіцца возера Княж.

Гісторыя

У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Германавічы Дзісенскaга паветa Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[3].

Насельніцтва

  • 1921 год — 462 жыхары, 80 двароў[4].
  • 1931 год — 485 жыхароў, 84 двары[3].
  • 2001 год — 322 жыхары, 123 двары[2].

Інфраструктура

  • Базавая школа
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. 1 2 3 БелЭн, 2002
  3. 1 2 Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 17
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 48.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be