Станькава
Ста́нькава[1] (трансліт.: Stańkava, руск.: Станьково) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Рапуса. Уваходзіць у склад Станькаўскага сельсавета. Насельніцтва 1859 чал. (2004). Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад Койданава, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Койданава (лінія Мінск — Баранавічы). Аўтамабільныя дарогі на Мінск, Дзяржынск, Узду.
З сярэдзіны XVI ст. уласнасць Радзівілаў, з канца XVIII да пач. XX ст. — Чапскіх.
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Станькава як сяло ва ўладанні Дарагастайскіх датуецца 1407. Пазней паселішчам валодалі Радзівілы, з 1772 — Чапскія. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Станькаў увайшоў у склад Менскага павета Менскага ваяводства. Станам на 1588 у мястэчку было 30 двароў, касцёл, царква, рынак.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Станькава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Менскага павета Мінскай губерні. У пач. XIX ст. мястэчка зрабілася цэнтрам ключу. З 1815 тут працаваў спіртзавод, у 1858 збудавалі Свята-Мікалаеўскую царкву, у 1863 адкрылася сельская прыходская школа (51 вучань — 39 хлопчыкаў, 12 дзяўчынак), у 1868 — нядзельная школа, шпіталь. Уладальнік маёнтку Э. Чапскі стварыў музей са сваіх збораў. У 1876 мастак Напалеон Орда зрабіў замалёўкі Станькава. Станам на 1886 у мястэчку было 42 двары, валасная ўправа, царкоўна-прыходская школа, бальніца. У Першую сусветную вайну тут некаторы час размяшчаўся штаб расійскай 4-й арміі Заходняга фронту.
У 1919 Станькава ўвайшло ў БССР, дзе 20 жніўня 1924 стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 196 двароў, на 1998 — 213, на 1 студзеня 2004 — 700.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1886 — 390 чал.
- XX стагоддзе: 1970 — 908 чал.[2]; 1998 — 677 чал.[3]
- XXI стагоддзе: 2001 — 1832 жыхары ў 684 дварах[4]; 1 студзеня 2004 — 1859 чал.[5]
Інфраструктура
У Станькаве працуюць сярэдняя школа, школа-інтэрнат, 2 дашкольныя ўстановы, фельчарска-акушэрскі пункт, кінатэатр, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
- Могілкі старыя каталіцкія
- Сядзібна-паркавы комплекс Чапскіх (XIX ст.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000144шыфр 613Г000144
- Царква Святога Мікалая (XIX ст.)
- Магіла Марата Казея — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000143шыфр 613Д000143
Страчаная спадчына
- Палац Чапскіх (XIX ст.)
Галерэя
- Краявіды Станькава
- Царква
- Скарбчык
- Брама
- Альтанка
- Жылы дом
- Свіран
- 500-гадовы дуб
- Каскад на р. Рапуса
Вядомыя асобы
- Эмерык Чапскі (1828—1897) — дзяржаўны дзеяч, калекцыянер, нумізмат
- Марат Казей (1929—1944) — піянер-партызан, Герой Савецкага Саюза (пасмяротна)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ста́нькаў, м.
- ↑ Анатоль Валахановіч. Станькава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 405.
- ↑ Анатоль Валахановіч. Станькава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 404.
- ↑ БелЭн, 2002
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1. С. 690.
Літаратура
- Станькава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 151. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Stańków // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 210—211.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Станькава
- в. Станькава на Radzima.org
- Станькава: сядзіба Гутэн-Чапскіх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Дзяржынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пачынкаўскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.