Языльскі сельсавет
Я́зыльскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Языль.
Геаграфія
Языльскі сельсавет мяжуе з Дражнаўскім і Пасецкім сельсаветамі Старадарожскага раёна, Урэцкім сельсаветам Любанскага раёна, Сорагскім сельсаветам Слуцкага раёна.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Горкаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: аграгарадок Горкі, пасёлак Пралетарскі, вёскі Бярэзінка, Вуглы, Добрынка, Забалацце, Зарэчнае, Мядзведня, Навасёлкі, Пад’яменец, Паськава Горка, Селішча і Солан)[1].
Населеныя пункты
У склад сельсавета ўваходзяць:
- аграгарадок Горкі
- аграгарадок Языль
- пасёлак Пралетарскі
- вёска Асяродак
- вёска Аточка
- вёска Баравікі
- вёска Барок
- вёска Бярэзінка
- вёска Вуглы
- вёска Вярхуціна
- вёска Добрынка
- вёска Забалацце
- вёска Зарэчнае
- вёска Клятное
- вёска Крычын
- вёска Лескі
- вёска Мядзведня
- вёска Навасёлкі
- вёска Пад’яменец
- вёска Паськава Горка
- вёска Рабак
- вёска Селішча
- вёска Солан
- вёска Урбанаўка
- вёска Якавіна Града
Станам на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў[2].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) складала 1323 чалавекі[3], з іх 91,1 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 1,7 % — украінцы[4].
Вытворчая сфера
- КУП «Языль»
- Паськава-Горацкае лясніцтва
- ПС-750
- ААТ «Асвіца»
- ААТ імя Скварцова і Маёрава.
Сацыяльна-культурная сфера
- Ахова здароўя: сельская ўрачэбная амбулаторыя ў аг. Языль, фельчарска-акушэрскія пункты ў в. Навасёлкі, Паськава Горка, Рабак, Солан.
- Адукацыя: сярэднія агульнаадукацыйныя школы ў аг. Языль і Горкі, яслі-сады ў аг. Языль і Горкі.
- Культура: цэнтр культуры і адпачынку ў аг. Языль і Горкі, сельскія бібліятэкі-клубы ў в. Рабак і Солан, сельскія бібліятэкі ў аг. Языль і Горкі і ў в. Вярхуціна.
Зноскі
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
- ↑ Белорусская ССР: административно-территориальное деление на 1 января 1947 года / Информационно-статистический отдел Президиума Верховного Совета БССР. — Минск: Государственное издательство БССР, 1947. — 300 с.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слуцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Старадарожскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.