Чырвоны Груд
Чырво́ны Груд[1] (трансліт.: Čyrvony Hrud, руск.: Чирвоный Груд) — вёска ў Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Субацкага сельсавета.
Да 2003 года ўваходзіла ў склад Вярэйкаўскага сельсавета[2].
Геаграфія
Знаходзіцца за 22 км у напрамку на паўночны захад ад Ваўкавыска, за 65 км ад Гродна[3].
Гісторыя
Як маёнтак вядомы з сярэдзіны XVII ст. У 1796 г. фальварак, належаў Францішку Калупайлу, ваўкавыскаму земскаму суддзі.
Насельніцтва
На 01.01.2004 г. 71 двор, 229 жыхароў.
Інфраструктура
Ёсць крама, Дом культуры, сярэдняя школа-сад, аддзяленне сувязі, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў.
- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
- Магіла Героя Сацыялістычнай Працы В. І. Пятручак.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 сентября 2003 г. № 34 О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района Архівавана 15 чэрвеня 2021.
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні.
Літаратура
- Чырвоны Груд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8. — С. 317.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.