wd wp Пошук:

Сцежкі (Смаленскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сцежкі. Сцежкі (руск.: Стежки) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Лоінскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 28 жыхароў (2007).

Геаграфія

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 40 км на паўночны захад ад Смаленска, за 1 км на ўсход ад аўтадарогі 66К11 СмаленскНевель, на беразе ракі Строчанка. За 27 км на поўдзень ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Леляквінская на лініі Смаленск — Віцебск.

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].

Зноскі

  1. Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be