Сянасіс Даўгелішкіс
Сяна́сіс Даўгелі́шкіс[2] (літ.: Senasis Daugėliškis), традыцыйная беларуская назва — Даўгілішкі[3] — вёска ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы. Адміністрацыйны цэнтр Наўясісдаўгелішкіскай сянюніі. Размешчаны за 3 км ад Наўясіс Даўгелішкіса, за 7 км на ўсход ад Ігналіны, недалёка ад возера Вірэкшта.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Даўгелішкі ўпамінаюцца ў XIV як уладанне Гаштольдаў. У 1511 годзе канцлер Альберт Гаштольд збудаваў тут замак, а ў 1526 годзе — першы драўляны касцёл.
У 1542 годзе Даўгелішкі сталі цэнтрам староства. У 1603 годзе яны ўпамінаюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай Даўгелішкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Даўгелішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Свянцянскім павеце Віленскай губерні. У XIX ст. яны перайшлі ў валоданне Плятэраў.
У 1831 годзе ў Даўгелішках збудавалі новы драўляны касцёл.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Даўгелішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[4]. У 1920 годзе Даўгелішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі Даўгелішкі Літве.
Насельніцтва
| Дынаміка насельніцтва з 1865 па 2011 | |||||||
| 1865*[1] | 1880[5] | 1959пер. | 1970пер.[6] | 1979пер. | 1982[7] | 1986[8] | 2001пер. |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 270 | 370 | 166 | 134 | 86 | 103 | 80 | 33 |
| 2008 | 2011пер. | - | - | - | - | - | - |
| 45 | 31 | - | - | - | - | - | - |
| |||||||
Славутасці
- Капліца
- Могілкі: татарскія, іўдзейскія
Страчаная спадчына
- Замак (XVI ст.)
- Касцёл (1831)
Зноскі
- 1 2 Даугелишки. Географическо-статистический словарь Российской Империи, T. 2 (Дабанъ — Кяхтинское Градоначальство). СПб, 1865, C. 15
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — С. 74. — ISBN 978-985-508-245-4.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Słownik geograficzny… T. I. — Warszawa, 1880. S. 912.
- ↑ Senasis Daugėliškis. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija(літ.) бел., T. 3 (R–Ž). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1971, 182 psl.
- ↑ Senasis Daugėliškis. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, X t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1983. T.X: Samnitai-Šternbergas, 99 psl. (літ.)
- ↑ Senasis Daugėliškis. Tarybų Lietuvos enciklopedija[lt], T. 3 (Masaitis-Simno). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1987, 651 psl. (літ.)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сянасіс Даўгелішкіс
Катэгорыя·Населеныя пункты Ігналінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.
