Сіцькова 2
Сіцько́ва 2[1] (трансліт.: Sićkova 2, руск.: Ситьково 2) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Мікалаёўскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 46 кіламетраў у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Мёры, за 165 км ад Віцебска, за 26 км ад чыгуначнай станцыі Боркавічы[2].
Гісторыя
У 1921—1945 гадах фальварак і маёнтак у складзе гміны Мікалаёва Дзісенскaга паветa Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[3][4][5][6].
Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Сцефанполлеўскага сельсавета[7].
Насельніцтва
- 1921 год — 57 жыхароў, 10 двароў[8].
- 1931 год — 77 жыхароў, 10 двароў[9].
- 2001 год — 246 жыхароў, 85 двароў[2].
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Клуб
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Сі́цькава 3
- 1 2 3 БелЭн, 2002
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 6.
- ↑ https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf Архівавана 27 красавіка 2022.
- ↑ https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665
- ↑ Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 60.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 21
Літаратура
- Сіцькова // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 428. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Мёрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.