wd wp Пошук:

Талачын

Талачы́н[2] (трансліт.: Talačyn), мясцовае: Талачыно́ — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Талачынскага раёна. Чыгуначная станцыя на лініі Мінск — Масква. Горад размешчаны на рацэ Друць, за 124 км у напрамку на паўднёвы захад ад Віцебска. Праз Талачын праходзіць аўтамабільная дарога Мінск — Масква, а таксама дарогі ў напрамках на Круглае, Чашнікі, Сянно. Мае аўтобусную сувязь з Мінскам і Віцебскам. Насельніцтва 9 744 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Упершыню згадваецца пад 1433 г. як горад у Вялікім Княстве Літоўскім, уваходзіў у склад Друцкага княства. З сярэдзіны XVI ст. Талачын з’яўляўся гандлёвым мястэчкам Аршанскага павета, з XVII ст. стаў належыць Сапегам. Магдэбургскае права атрымаў 4 кастрычніка 1634 г. З 1772 г. апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, да 1793 г. — памежны пункт з мытняй. У XVII ст. Сангушкі адкрылі ў Талачыне базыльянскі манастыр са школай і шпіталем. Падчас вайны 1812 г. Талачын быў разбураны; у ліпені і лістападзе тут спыняўся Напалеон I Банапарт. Падчас адступлення французаў па загадзе Напалеона ў Талачыне былі спаленыя сцягі «Вялікай арміі».

У XIX ст. праз Талачын Зарэчны ішоў гандаль збожжам і лесам, мястэчка з’яўлялася валасным цэнтрам Сенненскага павета Магілёўскай губерні. 30 чэрвеня 1919 г. уся воласць з Талачынам была перададзена ў склад Аршанскага павета.

З 1924 г. Талачын зрабіўся цэнтрам раёна ў складзе Аршанскай акругі, з 1938 г. — у складзе Віцебскай вобласці. У 1938 годзе мястэчка атрымала статус гарадскога пасёлка. У час Вялікай Айчыннай вайны з 8 ліпеня 1941 г. да 26 чэрвеня 1944 г. пасёлак быў акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі[4]. З 22 ліпеня 1955 г. Талачын атрымаў статус горада.

Насельніцтва

Эканоміка

Эканоміка прадстаўлена прадпрыемствамі першаснай апрацоўкі льну, харчовай прамысловасці. Гасцініца.

Культура

Паэт П. Панчанка напісаў верш «Ода Талачыну», А. Мазур верш «Талачын»[6].

Славутасці

Талачынская Свята-Пакроўская царква

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Талачына

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. 1 2 3 4 5 6 Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Мазур А. Талачын: верш // Витьбичи. — 2006. — 19 окт.

Літаратура

  • Талачын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
  • Талачын // Гарады і гарадскія пасёлкі Беларусі / рэд. Л. К. Калошына. — Мн., 1981. — С. 230—231.
  • Талачын // Рэспубліка Беларусь: вобласці і раёны: энцыклапедычны даведнік / аўт. — склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 161—163.
  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Татаринов, Ю. Толочин / Ю. Татаринов // Города Беларуси. Витебщина. — Мн., 2006. — С. 17—18. (руск.)
  • Толочин // Путеводитель по городам и районным центрам Республики Беларусь / сост. А. В. Варивончик (и др.). — Мн., 2004. — С. 242—243.
  • Шаўрук Н. В., Шнэйдар А. А. Старонкі мінулага // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін (і інш.). — Мн., 1988. — С. 30—34.
  • Шнейдер А. А. Толочин: историко-экономический очерк / А. А. Шнейдер. — Мн., 1983. — 62 с. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Талачынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Віцебскай вобласці Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Талачынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Талачынскага раёна Катэгорыя·Раёны Віцебскай вобласці Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1961 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1963 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1966 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1963 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1966 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1982 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Віцебскай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Талачынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be