wd wp Пошук:

Тарнова

Тарно́ва[1] (трансліт.: Tarnova, руск.: Тарново) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Дзітва. Адміністрацыйны цэнтр Тарноўскага сельсавета. За 18 кіламетраў на паўднёвы захад ад г.Ліда, 100 кіламетраў ад Гродна, 3 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Белагруда.

Гісторыя

У 1690 Ганна Завіша, якая мела ва ўласнасці вёску Белагруда, выйшла замуж за Пятра Станіслава Тарноўскага. У хуткім часе на процілеглым беразе Дзітвы з’явілася вёска Тарноўшчына. У сяр. XVIII ст. Тарноўшчыну з Белагрудай атрымалі Радзівілы — у выніку шлюбу Барбары Кезгайлаўны Завішы з князем Мікалаем Фаўстынам Радзівілам, мечнікам літоўскім і ваяводам новагародскім. Наступнымі спадчыннікамі былі падкаморы літоўскі Станіслаў Радзівіл (1722—1787) і яго сын Мікалай (1751—1811).

У канцы XVIII ст. на поплаве над Дзітвою на землях Радзівілаў меўся стаў, дзейнічаў млын (з-за нізкага ўзроўню вады малолі толькі ўвесну, або калі дажджы).

З 1795 ў Расійскай імперыі. Мікалай Станіславаіч Радзівіл у 1808 аддаў Тарнова ў заклад Тадэвушу Андрэйкавічу за 10 тысяч залатых дукатаў і 130 тысяч злотых. Пасля судовага працэсу ў 1824-25 гадах бакі падпісалі дамову, згодна з якой Тадэвуш Андрэйкавіч стаў уладальнікам маёнтка. Яго сын Юлій прадаў Тарноўшчыну Канстанціну Кашчыцу (1828—1881), які за ўдзел у лютаўскім паўстанні 1861 быў сасланы ў Сібір, а ў 1866 вымушаны прадаць маёнтак. З таго часу Тарноўшчына з фальваркамі належала палкоўніку Дзмітрыю Маўрасу (пам. 1896), а пасля яго сыну Мікалаю (пам. 1919).

У 2-ой палове XIX ст. вядома як сядзіба Тарноўскай воласці Лідскага павета. Валасное праўленне знаходзілася за 4 км, але воласць называлася Тарноўскай. У 1864 было адкрыта народнае вучылішча. На пачатку 1880-х у сядзібе працавалі народнае вучылішча, вінакурны завод, вадзяны млын.

У 1921—1939 гадах вёска ў складзе Польшчы. Паводле перапісу ад 1921 года, фальварак Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства, 8 жылых дамоў, 57 жыхароў.

З 1939 года ў БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. 3 1974 года — цэнтр сельсавета[2].

Насельніцтва

  • 1996 — 769 чал. (272 двары)
  • 2002 — 740 чал. (272 двары)
  • 2004 — 733 чал. (268 двароў)
  • 2009 — 578 чал.

Інфраструктура

  • Сярэдняя школа
  • Палац культуры
  • Бібліятэка
  • Амбулаторыя
  • Аптэка

Славутасці

Cядзібны дом
  • Сядзіба (канец 19 — пачатак 20 стагоддзя)
  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну

Страчаная спадчына

8 кастрычніка 1892 святар Радзівонішкаўскай царквы Дружылоўскі асвяціў мураваную капліцу ў імя Святога Дзмітрыя Салунскага, пабудаваную ў маёнтку Тарнова па праекце і пад асабістым наглядам графа Маўраса ў неагатычным стылі. Шыбы ўпрыгожвалі выявы святых і крыжы з рознакаляровага шкла. Каля капліцы пабудавалі званіцу з конусападобным купалам і крыжам наверсе. Пад капліцай знаходзілася ўсыпальніца, дзе пахавалі парэшткі жонкі графа. У гэтай жа ўсыпальніцы праз чатыры гады быў пахаваны і сам граф Дзмітрый. У 1939 г. капліца з магільным склепам Маўрасаў была разбурана[3].

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 студзеня 1974 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  3. Лідскі летапісец. 2005. № 1-2 (29-30). — С.83-88

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. Мн., 1986.
  • Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4
  • Лаўрэш Л. Кароль Андоры з-пад Ліды // Маладосць. №10. 2014. С. 114-125.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be