Труды (Полацкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Труды.
Труды́[1] (трансліт.: Trudy, руск.: Труды) — вёска ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Маласітнянскага сельсавета. Да 2004 года цэнтр Трудаўскога сельсавета[2].
Геаграфія
Знаходзіцца за 57 кіламетраў у напрамку на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 165 кіламетраў ад Віцебска, 14 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Алёшча, каля возера Няклея.
Гісторыя
З 1919 года дзейнічаў шклозавод «Труд», які выпускаў 1200 скрынак аконнага шкла, а таксама бутэлькі, слоікі і іншы посуд. На заводзе працавала 425 рабочых. Меў ганчарную, кавальска-слясарную майстэрні, цагельны завод, тарфяную вытворчасць, дрэваапрацоўчы цэх. 20 сакавіка 1931 года завод згарэў і не быў адноўлены. У 1936 годзе быў арганізаваны калгас «Прамень Леніна» ў Арлейскім сельсавеце. З 1939 года цэнтр Арлейскага сельсавета. З 17 лістапада 1943 года, пасля вызвалення часткі Полацкага раёна, у Трудах пачалі дзейнічаць Полацкі выканаўчы камітэт райсавета, партыйны і камсамольскі камітэты. У 1946 годзе вёска налічвала 120 двароў. У верасні 1956 года пачала выдаваць прадукцыю новая хлебапякарня, якая забяспечвала хлебам мясцовасць. 7 чэрвеня 1968 года Арлейскі сельсавет перайменаваны ў Трудаўскі[3].
Насельніцтва
- 148 жыхароў, 77 двароў (2002)[4].
Інфраструктура
- 2 лясніцтвы
- Сярэдняя школа-сад
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Амбулаторыя
- Аддзяленне сувязі
Помнікі гісторыі і культуры
- Вайсковыя могілкі савецкіх воінаў і партызан.
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
- Гарадзішча-1, гарадзішча-2 перыяду ранняга жалезнага веку.
Літаратура
- Труды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8. — С. 536.
- Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г. (руск.)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Полацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.