Турын (Пухавіцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Турын.
Ту́рын[2] (трансліт.: Turyn, руск.: Турин) — аграгарадок (да 2009 г. вёска)[3] у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Турынскага сельсавета. За 12 км да паўночнага ўсходу ад Мар’інай Горкі, за 75 км ад Мінска, на правым беразе Свіслачы.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню згадваецца як сяло Турыно ў 1536 годзе. З’яўлялася ўласнасцю Касцевічаў, Радзівілаў, Кішкаў, Галоўчынскіх і інш.
Пад уладай Расійскай імперыі
У 1779 годзе ў складзе маёнтка Пухавічы Ігуменскага павета (пад назвай Турыно-Задвор’е). Дзейнічала царква, 2 млыны, бровар і карчма. З 1793 г. Турын у Ігуменскім павеце Расійскай імперыі. У 1841 годзе вёска згарэла і была адбудавана праз год. У 1869 г. у вёсцы было адкрыта народнае вучылішча. У 1879 г. у вёсцы Турын-Задвор’е налічвалася 604 жыхары, 44 двары, у вёсцы Турын-Зарэчны 294 жыхары, 44 двары, дзейнічалі царква, хлебазапасны магазін, народнае вучылішча, крама.
Найноўшы час
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З 20 жніўня 1924 г. Турын у Пухавіцкім раёне, цэнтр сельсавета. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вёска была часткова спалена.
У 1968 г. да в. Турын далучана в. Чырвоны Кастрычнік (да 1922 г. в. Забалёўскі Двор).
Сацыяльная сфера
Вядомыя асобы
- Якуб Наркевіч-Ёдка (1848—1905) — фізік, медык, біёлаг, доктар медыцыны, член-карэспандэнт Рускага геаграфічнага таварыства
- Яфрэм Іванавіч Карнейчык (1900—1972) — гісторык, кандыдат гістарычных навук
- Іван Міхайлавіч Качура — эканаміст
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
- Помнік землякам, загінулым у Вялікую Айчынную вайну
- Курганныя могільнікі
Страчаная спадчына
- Царква Праабражэння Гасподняга (1855)
Літаратура
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- Спірыдонаў М. Ф. Турын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 60. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Наталья ПАРХОМЧИК Путешествуем по Пуховичскому району по маршруту этнографа, писателя и публициста Павла Шпилевского Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
Зноскі
- ↑ Сайт РУП «Белпошта»
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 23.01.2009 № 142 «О преобразовании деревни Турин Туринского сельсовета в агрогородок» (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.