wd wp Пошук:

Уселюб

Усе́люб[1] (трансліт.: Usieliub, руск.: Вселюб) — аграгарадок у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Уселюбскага сельсавета. Насельніцтва 717 чал. (2000). Знаходзіцца за 15 км на поўнач ад Навагрудку, на аўтамабільнай дарозе Навагрудак — Іўе.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Уселюб датуецца 1422 годам і змяшчаецца на пячатцы Яна Няміры[2]:

" + s(igillum) x iohan(n)is x de x wselub x "

У 1433 вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч пацвердзіў наданне маёнтку роду Неміровічаў.

Касцёл, пач. XX ст.

У XV ст. тут заснавалі касцёл. У першай палове XVI ст. маёнткам супольна валодалі Неміровічы і іх родзічы Шчыты, пазней — ваявода полацкі С. Давойна. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Уселюб увайшоў у склад Наваградскага павета Навагрудскага ваяводства. Па смерці С. Давойны ў 1571 маёнтак перайшоў да яго ўдавы Б. Саламярэцкай, якая ў 1576 прадала яго Мікалаю Радзівілу «Рудому». У 15761642 касцёл перарабілі на кальвінскі збор. З 1713 Уселюб знаходзіўся ва ўладанні А. Навасельскага, потым М. Ф. Радзівіла, у 1746 перайшоў да яго сына Альбрэхта, а ў 1790-я — да А. М. Пацея.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Уселюб апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Наваградскім павеце. Станам на 1799 у мястэчку было 106 дамоў. Маёнтак перайшоў да графаў О’Руркаў і зрабіўся адным з асяродкаў «галандскага» (і «швейцарскага») сыраварства ў Наваградскім павеце. У 1861 Уселюб стаў цэнтрам воласці. У 1884 тут збудавалі царкву. На 1886 у мястэчку было 108 двароў, існавалі валасная ўправа, 2 царквы, 2 капліцы, касцёл, сінагога, 2 крамы, 2 заезныя дамы.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Уселюб апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны[3] Наваградскага павета.

У 1939 Уселюб увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 2000 тут было 198 двароў.

  • Мястэчка на старых здымках
  • ПанарамаПанарама
  • КасцёлКасцёл
  • Касцёл, апсідаКасцёл, апсіда
  • Касцёл, інтэр'ерКасцёл, інтэр’ер

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1830 — 388 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 58, мяшчан-хрысціян і сялян 325, жабракоў 1[4]; 1886 — 730 чал.; 1897 — 1255 чал.
  • XX стагоддзе: 1921 — 736 чал.[5]; 2000 — 717 чал.[6].

Інфраструктура

У ва Уселюбе працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, амбулаторыя, клуб, пошта.

Вядомыя асобы

У 19591960 гг. галоўным урачом участковай бальніцы працаваў Аляксандр Аляксандравіч Губко, будучы вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, доктар медыцынскіх навук (1983), выпускнік і прафесар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта[7].

Славутасці

Капліца-пахавальня
Свята-Міхайлаўская царква
Сядзіба О'Руркаў
Старая сядзіба

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Przemysław Nowak, Piotr Pokora. Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 83.
  3. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku. Książnica-Atlas. — Lwów, 1933.
  4. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I. Województwo Nowogródzkie / Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej. — Warszawa, 1923.
  6. Вячаслаў Насевіч. Уселюб // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
  7. Губко Александр Александрович (05.11.1936—10.06.1993) (руск.)  // Сайт УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Навагрудскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Навагрудскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be