Фрайбург
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кантон Фрайбург.
Фра́йбург, поўная назва — Фра́йбург-у-Бра́йсгау (ням.: Freiburg im Breisgau, вымаўляецца Фра́йбург ім Бра́йсгау; алем.: Friburg im Brisgau [ˈfʁiːb̥əg̊]) — горад у Германіі, чацвёрты (пасля Штутгарта, Мангейма і Карлсруэ па велічыні горад у зямлі Бадэн-Вюртэмберг.
Гісторыя
Афіцыйная дата заснавання Фрайбурга — 1120 год. У гэтым жа годзе гораду быў паданы Устаноўчы прывілей, які стаў асновай фрайбургскай прававой сям’і — сістэмы філіяцыі гарадскога права ў Сярэднявеччы. У сярэдзіне XIV стагоддзя горад перайшоў пад уладу аўстрыйскіх Габсбургаў. Легенда абвяшчае, што ў Фрайбургу пражываў манах Бертольд Шварц — еўрапейскі вынаходнік пораху. У 1457 годзе эрцгерцаг Альбрэхт VI Аўстрыйскі заснаваў Фрайбургскі Універсітэт Альберта-Людвіга (ням.: Albert-Ludwigs-Universität Freiburg), адзін з найстарэйшых у Германіі. У XVI стагоддзі ў Фрайбургу пражываў вядомы нямецкі гуманіст Эразм Ратэрдамскі. У XVII стагоддзі Фрайбург быў захоплены французскай арміяй.
Фрайбургскі Мюнстар — галоўная славутасць — будаваўся на працягу 300 гадоў, з пачатку XIII да пачатку XVI стагоддзя. У адрозненне ад шматлікіх іншых пабудоў у цэнтры горада, ён не быў разбураны падчас Другой сусветнай вайны.
Навука, культура, адукацыя
Месцазнаходжанне
Фрайбург размешчаны на мяжы паміж Шварцвальдам і Верхнерэйнскай нізінай.
Найбліжэйшыя буйныя гарады: 60 км паўднёвей — Базель (Швейцарыя), каля 86 км паўднёва-усходней — Цюрых (Швейцарыя), каля 85 км паўночней Страсбург (Францыя) і каля 140 км паўночней — Карлсруэ. Сталіца федэральнай зямлі — Штутгарт — знаходзіцца каля 200 км паўночна-усходней Фрайбурга.
Цікавыя факты
9 мая 1940 года Фрайбург падвергся паветранай бамбардзіроўцы, у выніку якой былі ахвяры і разбурэнні.
Нямецкія газеты і радыё са спасылкамі на генштаб і міністэрства замежных спраў паведамілі, што горад бамбіла французская авіяцыя, якая базіравалася на тэрыторыі нейтральных Галандыі і Бельгіі. У афіцыйнай заяве Берліна паведамлялася, што тым самым Брусель і Амстэрдам парушылі дамову пра нейтралітэт.
На наступны дзень, 10 мая 1940 года, вермахт пачаў уварванне ў Галандыю і Бельгію[1].
Ужо пасля вайны з’явіліся звесткі, што налёт на Фрайбург здзейсніла 51-я бамбардзіровачная эскадра люфтвафэ (KG 51)[2], якой кіраваў Ёзэф Камхубер, у будучыні камандуючы ВПС Федэратыўнай Рэспублікі Германіі.
Па прызнанні памочніка міністра авіяцыі Дж. М. Спейта (у 1940 годзе), бамбардзіроўка горада была ажыццёўлена па прамым загадзе У. Чэрчыля, прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі.
Гарады-пабрацімы
- Безансон (Францыя, з 1959 года)
- Інсбрук (Аўстрыя, з 1963 года)
- Падуя (Італія, з 1967 года)
- Гілдфард (Вялікабрытанія, з 1979 года)
- Мадысан (ЗША, з 1987 года)
- Мацуяма (Японія, з 1988 года)
- Львоў (Украіна, з 1989 года)
- Гранада (Іспанія, з 1991 года)
- Ісфахан (Іран, з 2000 года)
Галерэя
- Від на гістарычны цэнтр Фрайбурга з гары Шлосберг (ням.: Schlossberg)
- Галоўны вакзал (від з трамвайнага прыпынку на мосце праз чыгуначныя лініі)
- Гістарычная гарадская брама Марцінстор (ням.: Martinstor)
- ням.: Schwabentor
- Ратуша (ням.: Rathaus)
- ням.: Fischerau
Зноскі
- ↑ Статья Грязные прелюдии кошмарных концертов Архівавана 12 студзеня 2011. на сайте svrpu.ru
- ↑ Wolfgang Dierich. «Kampfgeschwader ‘Edelweiss’. History of German bomber unit 1939—1945»
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фрайбург
- Афіцыйны сайт горада (ням.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.