wd wp Пошук:

Інсбрук

Інсбрук (ням.: Innsbruck) — горад на захадзе Аўстрыі, сталіца федэральнай зямлі Ціроль.

Фізіка-геаграфічная характарыстыка

Геаграфічнае становішча

Інсбрук знаходзіцца на беразе ракі Ін у цэнтры Усходніх Альпаў, у даліне ля падножжа хрыбта Карвендэль.

Эканоміка

Транспарт

Гарадскі транспарт прадстаўлены трамваем і аўтобусамі. Апошняя тралейбусная лінія была ліквідавана ў 2007 годзе. Было вырашана зрабіць стаўку на далейшае развіццё трамвайнай сістэмы.

У горадзе ёсць міжнародны аэрапорт Кранебітэн.

Чыгуначная станцыя Заходні вакзал з’яўляецца адной са станцый сістэмы цірольскага S-Bahn.

Насельніцтва

Год 1900 1951 1961 1971 1981 1991 2001 2007
Насельніцтва[1] 49,727 95,055 100,959 116,104 117,287 118,112 113,392 117,916

Славутасці і адукацыя

Залаты дах

У горадзе знаходзяцца 11 цэркваў (у францысканскай ці прыдворнай — мармуровы кенатаф імператара Максіміліяна I), 5 манастыроў, езуіцкі калегіум, Фердынандэум ці Цірольскі нацыянальны музей, замак Амбрас. Інсбрукскі ўніверсітэт.

Спорт

Гарады-пабрацімы

Фрайбург, Германія (1963)

Грэнобль, Францыя (1963)

Сараева, Боснія і Герцагавіна (1980)

Ольбарг, Данія (1982)

Тбілісі, Грузія (1982)

Новы Арлеан, ЗША (1995)

Кракаў, Польшча (1998)

Панарама Інсбрука

Літаратура

  • Weltgeschichte-Daten Fakten Bilder- Georg Westermann Verlag; Braunschweig 1987- ISBN 3-07-509036-0
  • Zoller, «Geschichte und Denkw ürdigkeiten der Stadt Innsbruck» (І., 1816-25);
  • B. Weber, «Innsbruck und seine Umgebungen» (І., 1838);
  • Probst, «Geschichte der Universität zu Innsbruck» (І., 1869);
  • Erler, «Innsbruck» (3-е выд., І., 1880);

Зноскі

  1. Statistik Austria , City of Innsbruck Website

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be