wd wp Пошук:

Чырвонае Поле

Чырвонае Поле — вёска ў Буркоўскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Да 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Мікуліцкага сельсавета[1].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 17 км на паўночны захад ад Брагіна, 22 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 135 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Брагін-Хойнікі.

Планоўка складаецца з кароткай прасталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснавана напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвонае поле», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў маі 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 3 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Чырвоны Кастрычнік» (цэнтр — вёска Мікулічы).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 10 гаспадарак, 25 жыхароў.

Дынаміка

  • 1940 год — 14 двароў, 98 жыхароў.
  • 1959 год — 122 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 10 гаспадарак, 25 жыхароў.
  • 2006 год — 10 гаспадарак, 24 чалавек, з якіх 6 ва ўзросце да 16 гадоў, 5 — у працаздольным і 13 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 01.12.2009 N 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области Архівавана 5 сакавіка 2016.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be