Шапечына
Шапе́чына[1] (трансліт.: Šapiečyna, руск.: Шапечино) — аграгарадок у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Шапечынскага сельсавета.
Геаграфія
Аграгарадок знаходзіцца за 25 км у напрамку на поўдзень ад Віцебска, на аўтамабільнай дарозе Р87 Віцебск—Орша, на рацэ Сухадроўка.
Гісторыя
Назва вёскі ўтворана ад прозвішча Шапечын. Вядома з XVII ст. як сяло-ўладанне зямяніна Войны-Рамейкі Ясянецкага ў Віцебскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1635 годзе ён заклаў Шапечына ў ліку другіх сёл за 2000 коп грошай літоўскіх сваёй жонцы Пелагеі Склатоўскай.
У XIX ст. вёска вядома як цэнтр аднайменнага маёнтка ў Аршанскім павеце Магілёўскай губерні. У 1871 годзе маёнтак набыў селянін Іван Васькоўскі, які меў тут 139 дзесяцін зямлі.
На пачатку XX ст. вёска (53 дзесяціны зямлі) у Высачанскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні. Адносілася да Кабыльніцкага праваслаўнага прыхода. У 1909 годзе (11 двароў, 73 жыхары) належала Бабавікоўскай сельскай грамадзе.
З 20 жніўня 1924 г. аграгарадок у Асінаўскім сельсавеце Высачанскага раёна Віцебскай акругі, з 8 ліпеня 1931 — Лёзненскага, з 12 лютага 1935 — Багушэўскага раёнаў, з 20 лютага 1938 г. гэтага ж раёна Віцебскай вобласці. У 1930 годзе арганізаваны калгас.
У 1941 годзе ў вёсцы 14 двароў, 60 жыхароў. У ліпені 1941 г. нямецкія войскі знішчылі вёску і 6 мірных жыхароў. Пасля вайны вёска адбудавалася.
З 20 студзеня 1960 г. яна ў Віцебскім раёне, з 24 студзеня 1971 — Шапечынскім сельсавеце. У 1969 тут 15 двароў, 58 жыхароў.
На 1 студзеня 2003 г. 149 двароў, 352 жыхары. аграгарадок у складзе ЗАТ «Ліпаўцы».
Інфраструктура
У вёсцы працуюць жывёлагадоўчая ферма, механізаваны двор, АТС, аддзяленне сувязі, пачатковая школа, дзіцячая школа мастацтваў, Дом культуры, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт, магазін.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
- З гісторыі населеных пунктаў / Падр. В. В. Віталева // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Віцебскага раёна / Рэдкалегія: А. П. Красоўскі і інш.; Уклад. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Маст. літ., 2004. — 772 с.: іл. — С. 766.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8. — С. 373.
- Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 28. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 32. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.