Шатравіна
Шатра́віна[3] (трансліт.: Šatravіna, руск.: Шатравино) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Крапівенскага сельсавета. Знаходзіцца за 10 км на ўсход ад Оршы і за 1 км на поўдзень ад аўтадарогі Орша — Дуброўна — М1.
Гісторыя
Колішняе ўладанне Льва Сапегі ў складзе маёнтка Дуброўна ў Аршанскім павеце. У канцы XVIII стагоддзя была вядома як Шатровіна (Шетравіна). Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай — у складзе Аршанскага павета Магілёўскай губерні Расійскай імперыі, належыла Кацярыне Грынкевіч (Грыневіч?)[4]. З другой паловы XIX стагоддзя — у Пугляёўскай воласці Горацкага павета Магілёўскай губерні, уваходзіла ў маёнтак Грэкаўка князёў Любамірскіх, потым належыла Вальсу фон Шпрык. Па звестках 1892 года — ліфляндскім дваранам Альфрэду і Геральду Вільгельмавічам фон Валь і Аляксандру фон Шмрок[5]. З’яўлялася цэнтрам Шатравінскага сельскага таварыства. Меўся хлебазапасны магазін. У 1915 годзе меліся 2 прыватныя пасекі з 15 вуллямі. У 1919 годзе перададзена ў Аршанскі раён[удакладніць]. З сакавіка 1924 года паселішча ў БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 10 жыхароў вёскі.
Насельніцтва
- XVIII стагоддзе: 1777 год — 8 душ хрысціян[4], 1783 год — 4 двары, 11 рэвізскіх душ мужчынскага і 11 жаночага полу.
- XIX стагоддзе: 1857 год — 59 сялян[6] ;1881 год — 27 сялян.
- XX стагоддзе: 1910 год — 20 двароў, 127 жыхароў[7]; 1915 год — 20 двароў, 130 жыхароў; 1926 год — 30 двароў, 151 жыхар; 1959 год — 167 жыхароў; 1998 год — 21 двор, 39 жыхароў; 1999 год — 47 чалавек.
- XXI стагоддзе: 2009 год — 37 чалавек[8]; 2017 год — 37 гаспадарак, 21 пастаянны жыхар[5]; 2020 год — 37 гаспадарак, 18 пастаянных жыхароў
Зноскі
- ↑ Белтэлекам
- ↑ Белпошта
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- 1 2 Ведомость о дворянах Могилёвской губернии 1777 г. стр.21
- 1 2 Гарады і вёскі Беларусі. т.10 Віцебская вобласць. Кн.1 Мінск:Беларуская Энцыклапедыя ім. Петруся Броўкі, 2018
- ↑ Список населённых мест Могилёвской губернии 1857 г. стр.345
- ↑ Список населённых мест Могилёвской губернии 1910 г. под редакцией Г. П. Пожарова стр..60
- ↑ Насельніцтва па выніках перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Шатравіна на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Населеныя пункты Аршанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.