wd wp Пошук:

Шацілава (Смаленская вобласць)

У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Шацілава. Шацілава (руск.: Шатилово) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Клярынаўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 19 жыхароў (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 27 км на поўнач ад Рудні, за 18 км на паўночны захад ад аўтадарогі Р130 Дзямідаў - Рудня, на беразе ракі Сухая Паленіца. За 29 км на поўдзень ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рудня на лініі Смаленск — Віцебск.

Гісторыя

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1]

Цікавыя факты

1 кастрычніка 1943 года, каля вёскі Шацілава Руднянскага раёна Смаленскай вобласці, у баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі затуляючы параненых байцоў загінула санітарны інструктар 3-го батальёна 730-го стралковага палка 204-й стралковай дывізіі старшына медыцынскай службы Ксенія Канстанцінава.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 чэрвеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў Камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і выяўленыя пры гэтым адвагу і геройства старшыне медыцынскай службы Канстанцінавай Ксеніі Сямёнаўне прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).

Зноскі

  1. Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be