Шацілкаўскі сельсавет
Шаці́лкаўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Парыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Шацілкі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Шацілкі. 8 кастрычніка 1924 года да сельсавета далучана частка скасаванага Яланскага сельсавета Азарыцкага раёна Мазырскай акругі. У 1928 годзе ўзбуйнены за кошт тэрыторыі скасаванага Якімава-Слабадскога сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Давыдаўскага сельсавета Даманавіцкага раёна перададзена вёска Жэрдзь[1]. 30 снежня 1956 года Шацілкі атрымалі статус пасёлка гарадскога тыпу. 10 сакавіка 1960 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў склад Чыркавіцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Асопнае, Жэрдзь, Медзведаў, Печышчы і пасёлак чыгуначнай станцыі Жэрдзь) і ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Шацілкаўскага пассавета (2 населеныя пункты: Якімава Слабада і пасёлак чыгуначнай станцыі Шацілкі)[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Парыцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.