Шчытнае
Шчы́тнае[1] (трансліт.: Ščytnaje, руск.: Щитное) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пірэвіцкага сельсавета. Размешчана за 23 км на паўднёвы ўсход ад Жлобіна, 15 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Жлобін— Гомель), 64 км ад Гомеля, на поўдзені і ўсходзе мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 9 гаспадарак, 13 жыхароў (2004 г.).
Гісторыя
Выяўленыя археолагамі паселішча позняга мезаліту (6—4-е стагоддзі да н.э., за 3 км на 3 ад вёскі), паселішча эпохі неаліту (4—3-е тысячагоддзі да н.э., за 3 км на 3 ад вёскі), паселішча каменнага веку (за 2,7 км на 3 ад вёскі) сведчаць аб засяленні тутэйшых месц у глыбокай старажытнасці. Сучасная вёска заснавана ў 1923 г., калі ў выніку ўпарадкавання зямель в. Скепня быў створаны пасёлак Шчытнае. У 1931 г. вяскоўцы ўступілі ў калгас. У Вял. Айч. вайну 2 вяскоўцы загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 г. 229 жыхароў. Да 1 снежня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Скяпнянскага сельсавета[2].
У складзе саўгаса «Скяпнянскі» (цэнтр — в. Скепня). Планіровачна складаецца з кароткай прамалінейнай мерыдьынальнай вуліцы, да якой на поўначы далучаецца другая кароткая прамалінейная вуліца. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жлобінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.