Ягор’еўск
Ягор’еўск[2] (руск.: Его́рьевск) — горад у Маскоўскай вобласці Расіі. Утварае адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку (горад абласнога значэння з адміністрацыйнай тэрыторыяй) і аднайменнае муніцыпальнае ўтварэнне гарадская акруга Ягор’еўск. Размешчаны за 101 км на паўднёвы ўсход ад Масквы (89 км ад МКАД), у Мяшчорскай нізіне, на рацэ Гусліца (прыток Нерскай), звязаны са сталіцай прамой аўтадарогай (Масква — Касімаў). Чыгуначная станцыя.
Гісторыя
З часоў Маскоўскага княства на месцы Ягор’еўска было сяло Высокае. Сяло знаходзілася на мяжы трох княстваў: Маскоўскага, Уладзімірскага і Разанскага, але сама мяжа ня была зафіксаваная. У 1381 годдзе па дамове памеж князямі Дзмітрыем Данскім і Алегам Разанскім[ru] Высокае стала часткай Маскоўскага княства. 11 лістапада 1563 года (па юліанскаму календару) Іван Грозны перадаў Высокае Чудаваму манастыру[ru] ў Маскоўскаму Крамле. У 1560-я гады ў Высокаму была пабудаваная царква ў гонар святога Георгія (Ягорыя), таму сяло сталі называць Ягор’е-Высокае. У годы Пятра Першага сяло перастала быць уласнасцю Чудавага манастыра.
У 1778 годдзе пад час раформы Кацярыны Другой Ягор’е-Высокае стала павятовым горадам Разанскай губерніі. У 1796 годдзе Ягор’еўск перастаў быць, а ў 1802 зноў стаў горадам, каторы мае статус павятовага. Таму што ў Гусліцах, крае, дзе знаходзіцца Ягор’еўск, дрэнныя ўмовы для сельскай гаспадарскі, горад хутка стаў гандлёвым. У 1825 годдзе ў Ягор’еўску купец Карэеў пабудавал першую ткацкаую мануфактуру, а ў 1847 годдзе была адчыненая паператкацкая (рус. бумаготкацкая) фабрыка купцоў Хлудавых. У 1869 - 1870 гадах па хадатайству Хлудавых была пабудаваная чыгуначная лінія Васкрасенск-Ягор’еўск, каторая потым стала частка Вялікага кольца Маскоўскай чыгункі.
У 1872 годдзе гарадскім галавой Ягор’еўска стал Нікіфар Міхайлавіч Бардыгін, купец першай гільдыі. Пры ім горад быў добраўпардканы: з’явіўся вадаправод, которы быў вельмі рэдкім для такіх маленькіх гарадоў, як Ягор’еўск, горад быў электрыфікаваны, былі пабудаваныя Троіцкая (1883 г.) і Аляксандра-Неўская (1897 г.) царквы. Аляксанда-Неўская царква стала другой па размеру царквой ў гонар блгв. кн. Аляксандра Неўскага ў свеце і першай у Расіі, а пасля смерці сваёй жонкі Марыі Нікіфар Бардыгін арганізаваў Траецкі Марыінскі манастыр, чатскай каторага стала Траецкая царква. Пры Н. Бардыгіне ягор’еўскія купцы-стараверы пабудавалі Георгіеўскую стараверскую царкву.
У 1918 годдзе манастыр быў зачынены, а ў 1931 была зачыненая Траецкая, а ў 1936 - Георгіеўская стараверская царквы. 30 манахіняў Траецкага Марыінскага манастыра былі араштаваныя, две з ніх: прападобнапакутніцы Антаніна і Марыя былі расстраляныя. У 2000 годдзе была адчыненая Траецкая царква, а ў 2008 годдзе быў адновлены манастыр.[3][4]
Транспарт
Праз Ягор’еўск праходзіць лінія Вялікага кольца Маскоўскай чыгункі Васкрасенск-Ягор’еўск-Іллінскі Пагост, дзе знаходзіцца адзіны ў Ягор’еўску пасажырскі прыпыначны пункт Ягор’еўск-2 (Прывакзальная плошча, 1А), праз каторы праходзяць прыгарадныя паязды на Кураўскую[ru], Васкрасенск, Маскву, Дзеткава.
У Ягор’еўску таксама ёсць аўтавакзал, з каторага ходзяць аўтобусы на Маскву, Шатуру, Кураўское, Арэхава-Зуева, пасёлкі, сёла і вёскі гарадской акругі Ягор’еўск і розныя часткі г. Ягор’еўск.
Вядомыя асобы
- Юрый Паўлавіч Альбіцкі (1931—1996) — беларускі мастак кіно.
Гарады-пабрацімы
- Мазыр, Гомельская вобласць, Беларусь
- Пірдоп, Сафійская вобласць, Балгарыя
- Чжуцзі, правінцыя Чжэцзян, Кітай
- Згурыўка, Кіеўская вобласць, Украіна
Зноскі
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — карта Маскоўскай вобласці
- ↑ http://www.egorievsk.tv/o-gorode/67-gorod-egorevsk-istoriya-osnovaniya.html
- ↑ https://ru.wikipedia.org/wiki/Егорьевск
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ягор’еўск
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.