wd wp Пошук:

Янавічы

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Янавічы (значэнні). Я́навічы[2] — гарадскі пасёлак у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Чарніца. За 26 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Лёзна. Насельніцтва 752 чал. (2017)[3].

Гісторыя

3 пісьмовых крыніц вядомы з 1511 года як сяло і цэнтр воласці ў Віцебскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага. У XVIII ст. згадваецца як мястэчка, прыватная ўласнасць паноў Пацеяў.

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка далучана да Расійскай імперыі. У 1810 годзе маёмасць графа Пацея ў Суражскім павеце Віцебскай губерні. У пачатку XIX стагоддзя паселішча належала Дварэцкім-Багдановічам, якія ў 1800 годзе пабудавалі сядзібна-паркавы комплекс (разбураны ў 1917 годзе).

Уражанні ад Янавічаў часоў руска-французскай вайны 1812 года занатавала ў сваіх «Запісках» Надзея Дурава.

«Яновичи. Кажется, здешняя грязь превосходит все грязи, сколько их есть на свете. Не далее как через площадь к товарищу не иначе можно пробраться, как верхом; можно, правда, и пешком, но для этого надобно лепиться около жидовских домов, по завалинам, как можно плотнее к стенам, окнам и дверям, из которых обдает путешествующего различного рода паром и запахами, например, водки, пива, гусиного сала, козлиного молока, бараньего мяса и так далее… Можно быть уверену в насморке по окончании этого отвратительного обхода.»[4]

У 1829 годзе заснавана кардоннае, у 1854 годзе — мукамольнае, у 1866 годзе — піваварнае прадпрыемствы. У 1866 годзе мястэчка ў Віцебскім павеце і губерні. Непадалёку ад мястэчка размяшчаўся маёнтак (1660 дзесяцін зямлі), які ў 1878 года належаў памешчыку I. Багдановічу. У маёнтку меліся 2 млыны — вадзяны, на якім выраблялася 20 000 пудоў мукі, і валовы, дзе малолася 2000 пудоў мукі. Мука збывалася на месцы і вывозілася на продаж у Сураж. Праз мястэчка праходзіў паштовы тракт Сураж-Янавічы, на якім размяшчаліся паштовая станцыя Янавічы і карчма.

У 1880 годзе была адкрыта царкоўнапрыходская школа. Меліся 5 сінагог, 36 лавак, скураны завод. Кожны тыдзень у нядзелю адбываўся базар, а на працягу года — 2 вялікія кірмашы, на якія з’язджаліся гандляры не толькі з наваколля, але і з Віцебска, Суража і Невеля. Дзейнічаў прызыўны вайсковы ўчастак. У 1885 годзе пабудавана цагляная праваслаўная Свята-Троіцкая царква. У 1896 годзе адкрыта двухкласная царкоўнапрыходская школа, пры ёй меўся інтэрнат на 30 вучняў. У гэтым жа годзе пачаў працаваць нафтавы млын. У 18971905 гадах працавала мужчынская настаўніцкая школа, дзе рыхтавалі на працягу 2 гадоў настаўнікаў для школ граматы.

3 20 жніўня 1924 года цэнтр Янавіцкага сельсавета Суражскага раёна Віцебскай акругі. Працавалі 2 школы, на базе якіх створаны сямігадовая і яўрэйская школы. У 1929 годзе ў мястэчку арганізаваны калгасы «Ударнік» і «Інтэрнацыянал». Меліся сукнавалка, ваўначоска, абутковая і кравецкая майстэрні, 2 вінзаводы, нафтавы млын, мукамольная вытворчасць. У 1933 годзе пачаў працаваць ільнозавод.

У 1957 годзе ў Янавічы быў перанесены цэнтр Суражскага раёна[5], потым у Віцебскім раёне, з 1962 года ў складзе Лёзненскага раёна[6], цяпер у Віцебскім раёне.

У 1997 годзе ў Янавічах быў адроджаны праваслаўны прыход, уладамі вернікам перададзены будынак, які перабудоўваецца пад царкву.

У 2006 годзе Янавічам нададзены герб «у блакітным поле іспанскага тарча дзве сярэбраныя перавязі, пакладзеныя Андрэеўскім крыжам, у верхняй частцы поля — залатыя шалі»[7].

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1800 — 84 чал.; 1839 — 1250 чал. (648 муж. і 602 жан.), у тым ліку духоўнага стану праваслаўнага 10 муж. і 7 жан., купцоў-хрысціян 3 муж., купцоў-іўдзеяў 10 муж. і 8 жан., мяшчан-хрысціянаў 62 муж. і 55 жан., мяшчан-іўдзеяў 501 муж. і 474 жан., сялян памешчыцкіх 59 муж. і 55 жан., аднадворцаў 1 муж. і 3 жан., адстаўных салдатаў 2 муж.; 1882 — 934 чал.
  • XX стагоддзе: 1905 — 1781 чал.; 1995 — 1,2 тыс. чал.[8]
  • XXI стагоддзе: 1 студзеня 2003 — 1108 чал.; 2009 — 929 чал. (перапіс); 2016 — 765 чал.[9]; 2017 — 752 чал.[3]

Эканоміка

Янавіцкі філіял ААТ «Малако» (колішні Віцебскі малочны завод). Аграгарадок «Янавічы» прыняты ў эксплуатацыю ў снежні 2007. У Янавічах плануецца стварыць вытворчасць ПВГУП «Цэнтр Палімер» па паўторнай перапрацоўцы пластмасы і вырабе палімерных гранул (2008; 35 працоўных месцаў).

Вядомыя асобы

Страчаная спадчына

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Дуэль // Записки кавалерист-девицы. Ч. II. — Издательство Правда. — М., 1987.
  5. Указ Президиума ВС БССР от 10.9.1957. «О перенесении центра Суражского района Витебской области из городского поселка Сураж в городской поселок Яновичи»
  6. Указ Президиума ВС БССР от 25.12.1962. «Об укрупнении сельских районов БССР»
  7. Указ Прэзідэнта РБ № 36 ад 20.1.2006
  8. Беларусь, 1995
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

  • Янавічы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 788. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Воранаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Дзяржынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Клецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Навагрудскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без геаграфічных каардынат Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Клецкага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Віцебскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be