wd wp Пошук:

Акцябрскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Акцябрскі сельсавет.

Акця́брскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Акцябр.

Гісторыя

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Троцкі сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Троцкае. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Міхалёўскага і Пыцькаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. У 1931 годзе Троцкае перайменавана ў Сталіна, сельсавет перайменаваны ў Сталінскі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 30 снежня 1961 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Акцябр, сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. У 2007 годзе Акцябрскі сельсавет аднесены да прыгараднай зоны Гомеля[1]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дуравіцкага сельсавета (8 населеных пунктаў: аграгарадок Дуравічы, вёскі Броды, Бурлак, Дубавіца, Залунеўе, Леніна, Мачулішча і пасёлак Балдуі)[2].

Склад

У склад сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1961 года — пасёлак Арол, да 1967 года — пасёлак Першамайск, да 1969 года — пасёлкі Волкаў, Гром, вёска Селішча, да 1987 года — пасёлак Прамень.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 974 чалавекі[3], з іх 92,1 % — беларусы, 5,9 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 26 апреля 2007 г. № 354 О границе пригородной зоны города Гомеля
  2. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Уваравіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Буда-Кашалёўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be