wd wp Пошук:

Александроў (Жлобінскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Александроў.

Александро́ў[1] (трансліт.: Alieksandroŭ, руск.: Александров) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавета. Насельніцтва 20 чал. (2010). Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы захад ад горада Жлобін, за 1 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Калінкавічы), за 181 км ад Гомеля.

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя. У 1909 годзе 324 дзесяціны зямлі, у Стрэшынскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1943 года гітлераўскія карнікі цалкам спалілі вёску і забілі 8 жыхароў. 19 жыхароў загінулі на франтах. У 1954 годзе да вёскі далучаны суседнія вёскі Гнілая Лужына і Залужжа. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгасу «Ніва» (цэнтр — вёска Нівы). Да 11 лютага 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мормальскага сельсавета[2], да 8 снежня 1966 года — у склад Акцябрскага сельсавета[3].

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Залу́жжа, н.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  4. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жлобінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be