Марытон
Марыто́н[1] (трансліт.: Maryton, руск.: Маритон) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 13 км на захад ад Брагіна, 22 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 122 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Брагін — Хойнікі.
Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да цэнтра якой з усходу пад прамым кутом далучаецца кароткая прасталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Выяўлены археолагамі курганны магільнік (2 насыпы ў 100 м ад прасёлкавай дарогі) сведчыць пра засяленне тутэйшых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя Па інвентары 1844 года цэнтр фальварка, які ўваходзіў у маёнтак Хвойнікі (прыналежаў В. К. Прозару). Паводле перапісу 1897 года ў Мікуліцкай воласці.
У 1932 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Чырвоная ніва» (цэнтр — вёска Буркі).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 16 гаспадарак, 27 жыхароў.
Дынаміка
- 1897 год — 29 двароў, 167 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 34 двары, 298 жыхароў.
- 1959 год — 162 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 16 гаспадарак, 27 жыхароў.
Вядомыя выхадцы
- І. Ф. Зелянкоўскі — Герой Сацыялістычнай Працы, дэпутат Вярхоўнай Рады СССР 9-га склікання.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.