Печы
Печы — былы пасёлак у Астраглядаўскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (31 сям’я) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].
Геаграфія
Размяшчэнне
У 17 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 24 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 136 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Планоўка складаецца з кароткай прасталінейнай мерыдыянальнай вуліцы. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад саўгаса «Астрагляды» (цэнтр — вёска Астрагляды).
Насельніцтва
Колькасць
- 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка
- 1930 год — 25 двароў, 106 жыхароў.
- 1959 год — 153 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — жыхары (31 сям’я) пераселены.
Зноскі
- ↑ РЕШЕНИЕ ГОМЕЛЬСКОГО ОБЛАСТНОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА 20 января 2005 г. № 29 ОБ ИСКЛЮЧЕНИИ ИЗ ДАННЫХ ПО УЧЕТУ И РЕГИСТРАЦИИ АДМИНИСТРАТИВНО-ТЕРРИТОРИАЛЬНЫХ И ТЕРРИТОРИАЛЬНЫХ ЕДИНИЦ НАСЕЛЕННЫХ ПУНКТОВ БРАГИНСКОГО, ДОБРУШСКОГО, КОРМЯНСКОГО И НАРОВЛЯНСКОГО РАЙОНОВ
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Катэгорыя·Населеныя пункты Аршанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лельчыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Светлагорскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Чэрвеньскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Светлагорскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1992 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.