Кавалі (Брагінскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кавалі.
Кавалі́[1] (трансліт.: Kavali, руск.: Ковали) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Буркоўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 13 км на захад ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 123 км ад Гомеля.
Транспартная сістэма
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін—Хойнікі.
Планіроўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з усходу далучаюцца 2 прасталінейныя вуліцы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Вядомая з XIX стагоддзя. У 1850 годзе валоданне графіні Ракіцкай. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Чырвоная ніва» (цэнтр — вёска Буркі).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 58 гаспадарак, 150 жыхароў.
Дынаміка
- 1850 год — 12 двароў.
- 1908 год — 13 двароў, 115 жыхароў.
- 1930 год — 37 двароў, 241 жыхар.
- 1959 год — 312 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 58 гаспадарак, 150 жыхароў.
Вядомыя выхадцы
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. — 632с.: іл. — Тыраж 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.