wd wp Пошук:

Ацкаванае

Ацкава́нае[1] (трансліт.: Ackavanaje, руск.: Оцкованое) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Руднянскага сельсавета.

Да 14 мая 2014 года ўваходзіла ў склад Жыткавіцкага гарсавета.[2]

На поўначы мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 10 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 242 км ад Гомелю. Змешчана за 6 км на поўдзень ад Чарацянкі, на поўнач ад урочышча Райскае.

Гідраграфія

На рацэ Скрыпіца (прыток ракі Прыпяць).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жыткавічы — Чэрнічы. Планоўка складаецца з прасталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сялянскімі хатамі.

Гісторыя

Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вызвалена 5 ліпеня 1944 года. У складзе вучхоза СПТВ-182 (цэнтр — вёска Чарацянка).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 8 гаспадарак, 14 жыхароў.

Дынаміка

  • 2004 год — 8 гаспадарак, 14 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области(недаступная спасылка)

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be