Багушэўск
Багушэўск[2] — гарадскі пасёлак у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. За 60 км ад Віцебска, за 40 км ад Оршы. Цэнтр сельсавета і сельгаспрадпрыемства «Багушэўскае». Чыгуначная станцыя Багушэўская на лініі Віцебск—Орша. Насельніцтва 2 563 чал. (2017)[3].
Гісторыя
У XIX ст. вядомы як фальварак Багушэўка. Пры дарозе Сянно—Віцебск, каля «капліцы Макавея» куды на царкоўныя святы з Серакаротні (цяпер вёска Лучазарная) прыязджаў святар і збіралася шмат сялян з навакольных вёсак, у 1879 годзе вырашала пасяліцца некалькі прадпрымальных людзей, каб весці гандаль. Забароўскі адкрыў карчму, Гозін — заезны дом (гасцініца разам з бакалейным магазінам), Рэут — магазін. Іх можна лічыць заснавальнікамі Багушэўска. Затым пасяліліся Ландзёнак, Кулік, Кац, Крывашэеў. У 1854—1884 г. працаваў бровар, галоўным піваварам на якім быў латыш Рэут.
У 1901 г. пачалося будаўніцтва чыгункі Віцебск—Жлобін. Адну са станцый вельмі было вырашана пабудаваць у гэтых мясцінах. Зямля належала Дз. Багушэўскаму, па некаторых звестках палкоўніку, які пражываў у Санкт-Пецярбургу. Ён згадзіўся перадаць частку зямлі пад станцыю, але пры ўмове, што станцыя атрымае назву ў гонар яго жонкі — Багушэўская. У сваю чаргу населены пункт каля станцыі атрымаў назву Багушэўск. Сам Дз. Багушэўскі памёр у 1903 г. і пахаваны ў вёсцы Худалеі (цяпер вёска Рыбнае) пад Багушэўскам.
Пазней у Багушэўску пабудавалі магазін, склады для газет і бензіну. Пасёлак пачаў хутка расці ў выніку перасялення сюды яўрэяў з навакольных вёсак. Былі сярод іх гандляры, шаўцы, рамізнікі, кавалі. У 1915 годзе ў Багушэўску пабудавалі лесапілку.
Напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі ў пасёлку пачала дзейнічаць сінагога. Працавалі 2 фельчары.
3 1924 г. Багушэўск у Аршанскай акрузе, цэнтр сельсавета. У 1933 годзе тут дзейнічалі прадпрыемствы: льнозавод, кузня прамысловай арцелі, шавецкая майстэрня, мэблевая фабрыка, смаляная арцель «1-га Мая», вінзавод (створаны да рэвалюцыі). У 1924—1931 і ў 1935—1960 гг. цэнтр Багушэўскага раёна, з 27.09.1938 гарадскі пасёлак.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны 3 ліпеня 1941 да 25.06.1944 акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вызвалены 25 чэрвеня 1944 г. у ходзе Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі.
З 1960 года Багушэўск у складзе Сенненскага раёна.
Насельніцтва
- 1926 — 1 176 чал.[4]
- 1939 — 3,3 тыс. чал.[4]
- 1995 — 4,5 тыс. чал.[4]
- 2006 — 3,2 тыс. чал.
- 2016 — 2 598 чал.[5]
- 2017 — 2 563 чал.[3]
Гаспадарка
Мэблевая фабрыка, лясгас, леспрамгас, льнозавод, акцыянернае таварыства «Багушэўскмэбля», пашывачны і кандытарскі цэхі, камбінат бытавога абслугоўвання, раённая бальніца, абласная туббальніца, аптэка, 2 сярэднія і базавая санаторна-амбулаторныя школы, музычная школа, народны тэатр, дзіцячы садок, Дом піянераў і школьнікаў, Дом культуры, 2 бібліятэкі, кавярня, аддзяленне сувязі, АТС, 7 магазінаў, працуе рынак.
Сельгаспрадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці малочна-мясной прадукцыі і насенняводстве траў. Машынны двор і майстэрня па рамонту тэхнікі.
Транспарт
Чыгуначная станцыя. Аўтадарогамі злучаны з Сянном, Віцебскам, Оршай.
Славутасці
Помнікі: У. Леніну, у гонар войск 20-й арміі, на брацкіх магілах савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
- Брацкая магіла (1944), у скверы — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000739шыфр 213Д000739
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (1995)
- Яўрэйскія могілкі
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Пётр Андрэевіч Амбрасімаў, савецкі дыпламат,
- Леў Пятровіч Аўсішчар, адзін з лідараў руху за права выезду ў Ізраіль,
- Зінаіда Ігнатаўна Канапелька, народная артыстка Беларусі,
- Ізабела Іванаўна Марціновіч, беларускі юрыст
- Павел Леанідавіч Мачалаў (нар. 1974) — беларускі архітэктар.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- 1 2 3 Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
- Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — 616 с.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
-
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Багушэўск
- Геаграфічныя звесткі па тэме Багушэўск на OpenStreetMap
- Багушэўск на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Сенненскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Багушэўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Сенненскага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Віцебскай вобласці Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1935 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1938 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1960 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Сенненскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.