Баравая (Жыткавіцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Баравая. Барава́я[1] (трансліт.: Baravaja, руск.: Боровая) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Юркевіцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
За 18 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 247 км ад Гомелю.
Гідраграфія
На ўсходзе вадасховішча рыбгаса.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планоўка складаецца з крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі сялянскімі сядзібамі.
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як сяліба ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Дзень ураджая», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія карнікі цалкам спалілі вёску і забілі 3 жыхароў. 15 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе рыбгаса «Белае» (цэнтр — пасёлак Азёрны). Дзейнічае пачатковая школа.
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 67 гаспадарак, 184 жыхара.
Дынаміка
- 1897 год — 33 жыхара (паводле перапісу).
- 1917 год — 41 жыхар.
- 1940 год — 34 двары, 172 жыхара.
- 1959 год — 231 жыхар (паводле перапісу).
- 2004 год — 67 гаспадарак, 184 жыхара.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.