Беразіна (Жыткавіцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Беразіна.
Беразіна́[1] (трансліт.: Bierazina, руск.: Березина) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета.
На захадзе мяжуе з лесам. Непадалёк радовішча кааліну (7,7 млн т).
Геаграфія
Размяшчэнне
У 7 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 240 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планоўка складаецца з плыўна выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1917 годзе сяліба ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 21 жыхар загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — вёска Людзяневічы). Дзейнічаюць клуб, бібліятэка.
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 78 гаспадарак, 169 жыхароў.
Дынаміка
- 1917 год — 80 жыхароў.
- 1921 год — 14 двароў 130 жыхароў.
- 1959 год — 345 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 78 гаспадарак, 169 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. — 632с.: іл. — Тыраж 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.