wd wp Пошук:

Буды (Жыткавіцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Буды.

Бу́ды[1] (трансліт.: Budy, руск.: Буды) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ленінскага сельсавета.

Вакол лес.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 32 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 10 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 265 км ад Гомелю.

Гідраграфія

На рацэ Случ (прыток ракі Прыпяць).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планоўка складаецца з кароткай прасталінейнай мерыдыянальнай вуліцы. На захадзе невялікі адасоблены ўчастак забудовы. Хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVIII стагоддзя. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1795 годзе ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. Паводле Рыжскага дагавора ад 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы. З верасня 1939 года ў складзе БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія карнікі цалкам спалілі вёску. У складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — вёска Ленін).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 19 гаспадарак, 49 жыхароў.

Дынаміка

  • 1795 год — 5 двароў.
  • 1940 год — 5 двароў 30 жыхароў.
  • 1959 год — 130 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 19 гаспадарак, 49 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Бу́да, ж.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be