Буйкавічы
Бу́йкавічы[1] (трансліт.: Bujkavičy, руск.: Буйковичи) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Руднянскага сельсавета.
На поўдні і захадзе лёсак.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 16 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 229 км ад Гомелю.
Гідраграфія
На поўдні і захадзе меліярацыйны канал, на поўначы вадасховішча рыбгаса.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жыткавічы — Петрыкаў. Планоўка складаецца з кароткай, ледзь выгнутай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сялянскімі сядзібамі.
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з канца XVIII стагоддзя як паселішча ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. У кастрычніку 1922 года ў былым маёнтку пані Левандоўскай створана камуна «Ленінскі шлях». У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас «Ленінская Беларусь». Падчас Вялікай Айчыннай вайны 5 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Аляксееўка» (цэнтр — вёска Кольна).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 21 гаспадарка, 35 жыхароў.
Дынаміка
- 1856 год — 10 двароў.
- 1897 год — 33 жыхара (паводле перапісу).
- 1917 год — 138 жыхароў.
- 1959 год — 178 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 21 гаспадарка, 35 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.