wd wp Пошук:

Буразь

Бу́разь[1] (трансліт.: Buraź, руск.: Бурязь) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Верасніцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 32 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 266 км ад Гомелю.

Гідраграфія

На поўдні сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Тураў — Лельчыцы. Планоўка складаецца з прасталінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, да якой з поўначы далучаецца кароткая мерыдыянальная вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Выяўленыя археолагамі стаянка каменнага веку, селішчы розных перыядаў жалезнага стагоддзя, магільнік I стагоддзе да н.э. — I стагоддзе н.э. сведчаць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVIII стагоддзя. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1816 годзе сяло ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. У 1834 годзе валоданне графіні Мастоўскай. Была цэнтрам аднайменнага фальварка, гаспадар якога дваранін Кавалеўскі валодаў у 1857 годзе 4628 дзесяцінамі зямлі. У другой палове 1890-х гадоў Заходняя экспедыцыя І. І. Жылінскага правяла ў маёнтку шэраг меліярацыйных работ. Паводле перапісу 1897 года ў Тураўскай воласці, працавала гамарня.

У 1922 годзе ў нацыяналізаваным будынку адкрыта школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Тураўшчына». Падчас Вялікай Айчыннай вайны вызвалена ад захопнікаў 5 ліпеня 1944 года. 31 жыхар загінуў на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу «Перамога» (цэнтр — вёска Запясочча). Дзейнічаюць клуб, бібліятэка.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 90 гаспадарак, 183 жыхара.

Дынаміка

  • 1816 год — 10 двароў 67 жыхароў.
  • 1834 год — 81 жыхар.
  • 1897 год — 23 двары, 199 жыхароў; у фальварку 7 двароў, 64 жыхара (паводле перапісу).
  • 1917 год — 262 жыхара.
  • 1959 год — 402 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 90 гаспадарак, 183 жыхара.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be