wd wp Пошук:

Бячанская Буда

Бяча́нская Бу́да[1] (трансліт.: Biačanskaja Buda, руск.: Бечанская Буда) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Азяранскага сельсавета.

На поўдні і ўсходзе мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне

За 37 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 270 км ад Гомелю.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чэрнічы — Жыткавічы. Планоўка складаецца з 2 плыўна выгнутых шыротных вуліц, злучаных паміж сабой на ўсходзе і захадзе. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1943 года нямецкія акупанты спалілі 30 двароў і забілі 9 жыхароў. 17 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу «Савецкая Беларусь» (цэнтр — вёска Азяраны).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 19 гаспадарак, 25 жыхароў.

Дынаміка

  • 1897 год — 19 двароў, 76 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 89 жыхароў.
  • 1917 год — 110 жыхароў.
  • 1940 год — 31 двор, 170 жыхароў.
  • 1959 год — 251 жыхар (паводле перапісу).
  • 2004 год — 19 гаспадарак, 25 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Бу́да

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be