wd wp Пошук:

Валаўск

Вала́ўск[2] (трансліт.: Valaŭsk, руск.: Валавск) — аграгарадок у Ельскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета.

Геаграфія

Размяшчаецца каля канала Валаўскі, злучанага з рэчкай Батыўля. Знаходзіцца за 35 км на паўднёвы захад ад Ельска, за 23 ад чыгуначнай станцыі Славечна (лінія КалінкавічыОўруч), за 223 км ад Гомеля; на аўтамабільнай дарозе Тураўграніца Украіны.

Насельніцтва 786 чал. (2004).

Гісторыя

Паводле «Описанья сведецтва, вчиненого черезъ Немиру, въ справе Суриново зъ Доротичомъ, которие се на него о земъли, в того Сурина подъ Доротичомъ прошоные» (1512) Валаўскам як «дедизной и вчизной» з пач. XV ст. валодалі Давыд Валаўскі і ягоныя сыны — Булгак, Павел, Якаў Пакалеўскі, Андрэй Глушка Валаўскі, Валнянец. У сярэдзіне XV ст. «князь Семенъ… внявъ въ нихъ дедизну и вчизну ихъ, и далъ пану Федьку Горловичу»[3].

20 красавіка 1538 паводле прывілея вялікага князя Жыгімонта Аўгуста траціну Валаўска атрымаў Мацей Угрыноўскі[4]. Мясціна ўпамінаецца ў апісанні Оўруцкага замка (1545) пад назвай «село Веловско и Велявско», якое было ў супольным валоданні Івана і Гневаша Грынькавічаў і Багдана Сцяжневіча[5], а таксама ў лісце гаспадара літоўскага, Жыгімонта Аўгуста ад 16 студзеня 1551: «Земяне киевские Солтан Стецкович с братьей своею Богданом и Иваном многократно жаловали господарю его милости на князя Павла, бискупа виленского, и на всю капитулу Виленскую. Иж люде его костельные волости Убортское, стодоличане и липляне отнимають людем их велавским остров…»[6] Пад 1581 Валаўск згадваецца як «власность Ивана Шишки Ставицкого», пад 1598 — як «власность снохи Станислава Кзеновицкого — Олены Сокуровны, в части Яцька Андруского и Андрея Чертыцкого, мужей Шишок Ставицких». Да 1628 мясціна знаходзілася ў валоданні роду Ставіцкіх. Пазней Валаўск у асноўным — уласнасць Трыпольскіх. Мясціна згадваецца ў «Скарзе польскай татарскай харугвы старадубскага маршалка, Крыштапа Літава на паноў Ляўкоўскіх і Неўмяржыцкіх ад 7 снежня 1685» і ў іншых актавых запісах[7].

У XVIII ст. Валаўск як вёска Мазырскага павета Мінскага ваяводства знаходзіўся ў валоданні езуітаў, пазней перайшоў у дзяржаўны скарб. У 1777 вёска перайшла да біскупа віленскага Ігнація Якуба Масальскага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Валаўск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. У вёсцы дзейнічала царква. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Валаўску мелася царква, царкоўна-прыходская школа, 3 крамы, карчма; каля вёскі існавала аднайменная сядзіба.

У 1923 годзе адкрыта школа, якая была размешчана ў наёмнай сялянскай хаце. У 1930 годзе створаны калгас імя К. Я. Варашылава, працавала гамарня. У час Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1942 году акупанты спалілі 95 двароў, забілі 59 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінуў 251 жыхар, у памяць пра іх на ўсходзе вёскі ў 1979 годзе ўстаноўлена стэла. 17 снежня 1959 года вёска перададзена са складу Скародненскага сельсавета ў Кармянскі сельсавет, цэнтр Кармянскага сельсавета перанесены ў Валаўск, а сельсавет перайменаваны ў Валаўскі[8]. У 1959 годзе цэнтр саўгаса «Валаўскі». З лютага 2007 цэнтр КСУП «Скараднянскі». Дзейнічаюць сярэдняя школа (у 1980 годзе пабудаваны новы цагляны будынак), Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, сталовая, 2 крамы.

У склад Валаўскага сельсавета ўваходзілі ў цяперашні час неіснуючыя вёскі Новы Хутар, Глазкі і Шыя.

Насельніцтва

Зноскі

  1. Решение Ельского районного Совета депутатов от 23 ноября 2011 г. № 92 Об установлении границ сельских населенных пунктов Ельского района (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Литовская метрика. Том I. Книга судных дел II, Лист 348—349 (482). С. 1190—1192 // Русская историческая библиотека, издаваемая императорскою Археографическою комиссиею. Том XX. — Петербургъ, 1903.
  4. «Книга Луцкая гродская» № 2109 ад 1586 р., Аркуш 198, акт № 69.
  5. Архив Юго-Западной России. Часть IV. Том 1. Акты о происхождении шляхетских родов в Юго-Западной России. — Киев, 1867, разд. X. С. 46, 47.
  6. Метрыка ВКЛ. А. з. 239. А. 122 адв.-124.
  7. Книга гродская овруцкая записовая и поточная, 1685 року, № 2312. Аркуш 389, на адвароце.
  8. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  9. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Ельскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be