Вароніна (Жыткавіцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вароніна.
Варо́ніна[1] (трансліт.: Varonina, руск.: Воронино) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Верасніцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 33 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 266 км ад Гомелю.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Тураў — Лельчыцы. Планоўка складаецца з прасталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, якая на поўдні далучаецца да цэнтра шыротнай прасталінейнай вуліцы. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Выяўленыя археолагамі бескурганны магільнік ранняга жалезнага стагоддзя (у цэнтры вёскі) і 2 селішчы ранняга жалезнага стагоддзя (у 0,3-0,8 км на поўнач ад вёскі) сведчаць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVII стагоддзя як паселішча ў Мазырскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1671 годзе фальварак Варонічы, валоданне Радзівілаў. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі.
У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 10 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу «Перамога» (цэнтр — вёска Запясочча).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 53 гаспадаркі, 109 жыхароў.
Дынаміка
- 1959 год — 262 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 53 гаспадаркі, 109 жыхароў.
Славутасці
- Селішча-1 перыяду ранняга жалезнага веку і сярэднявечча (1-е тысячагоддзе да н.э. — пачатак 2-га тысячагоддзя н.э.), на ўскраіне вёскі, на правым беразе старыцы р. Вароніна — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000338шыфр 313В000338
- Селішча-2 перыяду ранняга жалезнага веку (V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э.), за 0,5 км на поўнач ад вёскі — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000339шыфр 313В000339
- Селішча-3 перыяду ранняга жалезнага веку (ІІІ стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э.), за 0,3 км на поўнач ад кароўніка, на беразе р. Вароніна — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000340шыфр 313В000340
- Бескурганны могільнік перыяду ранняга жалезнага веку (ІІ стагоддзе да н.э. — І стагоддзе н.э.), у цэнтры вёскі — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313В000341шыфр 313В000341
Вядомыя асобы
- Міхаіл Іванавіч Русы — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.