wd wp Пошук:

Ваўча

Ваўча́[1] (трансліт.: Vaŭča, руск.: Волча) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бягомльскага сельсавета.

Знаходзіцца за 32 км ад горада Докшыцы, за 165 км ад Віцебска.

Гістарычныя звесткі

Згадваецца ў 135 годзе[удакладніць], цэнтр капітульнага маёнтка. У XVI—XVII стагоддзях у складзе ўладанняў Віленскага біскупства. З 1861 года ў Бягомльскай воласці Барысаўскага павета. З 1924 года ў Бягомльскім раёне.

У міжваенны перыяд у ваколіцах вёскі («Лагчына» ці «Ведзьмава/Чортава балоцца») месціўся палігон для расстрэлаў[крыніца?]. Маюцца звесткі аб выкарыстанні палігона пасля 1939 года ў дачыненні да рэпрэсаваных жыхароў Заходняй Беларусі[крыніца?].

У час Вялікай Айчыннай вайны вёска была часткова знішчана. Адноўлена пасля вайны. З 1960 года вёска ў складзе Докшыцкага раёна.

Насельніцтва

  • 1995 год — 199 жыхароў, 105 двароў.

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 44. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Васылькіўскага раёна (Днепрапятроўская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Докшыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Жыдачыўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шэманаіхінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Харкаўскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be