Воспін
Во́спін[2] (трансліт.: Vospin, руск.: Оспин) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 29 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, у 259 км ад Гомеля, у 32 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Транспартная сістэма
Транспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.
Інфармацыя
Планоўка — тры адасобленых, невялікіх участкі з бессістэмнай забудовай. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Дзербін» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы. Аўталаўка.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1922 годзе пабудавана і адкрыта школа.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у красавіку 1942 года, нямецкія карнікі спалілі 12 двароў і забілі 30 жыхароў. На франтах загінулі 29 жыхароў вёскі.
Насельніцтва
Колькасць
- 2011 год — 2 двары, 2 жыхары.
Дынаміка
- 1925 год — 39 двароў.
- 1940 год — 63 двары, 324 жыхары.
- 1959 год — 129 жыхароў (паводле перапісу).
- 1997 год — 13 двароў, 16 жыхароў.
- 2004 год — 6 двароў, 6 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт О́спін
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.