Вятчынская Рудня
Вятчы́нская Ру́дня[1] (трансліт.: Viatčynskaja Rudnia, руск.: Ветчинская Рудня) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марохараўскага сельсавета.
Вакол лес.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 45 км на паўночны ўсход ад Жыткавіч, 20 км ад чыгуначнай станцыі Бабулькі (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 278 км ад Гомелю.
Транспартная сетка
Побач аўтадарога Марохарава — Любань. Планоўка складаецца з амаль прасталінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснавана ў другой палове XIX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Паводле перапісу 1897 года знаходзіўся вадзяны млын. У 1917 годзе ў Дзякавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Прагрэс». У другой палове 1930-х гадоў у вёску пераселены жыхары побач размешчаных сяліб. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў сакавіку 1943 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску. 15 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу «Кастрычнік» (цэнтр — вёска Дзякавічы). Дзейнічаў клуб. Да 26 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Дзякавіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 36 гаспадарак, 71 жыхар.
Дынаміка
- 1897 год — 4 двары, 31 жыхар (паводле перапісу).
- 1917 год — 76 жыхароў.
- 1925 год — 21 двор.
- 1940 год — 49 двароў.
- 1959 год — 257 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 36 гаспадарак, 71 жыхар.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.