wd wp Пошук:

Відошын

Відо́шын[1] (трансліт.: Vidošyn, руск.: Видошин) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чырвоненскага сельсавета.

На захадзе мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 15 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 232 км ад Гомелю.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе ЛунінецКалінкавічы. Планоўка складаецца з кароткай прасталінейнай шыротнай вуліцы, да якой з поўдня далучаюцца 2 кароткія вуліцы і завулак. Забудова няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснавана ў канцы XIX стагоддзя як сяліба ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У 1930-х гадах у вёску пераселены жыхары з найблізкіх сяліб, і ў выніку сфарміравалася новая вуліца. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 17 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса “Чырвоны Бор” (цэнтр - вёска Семенча). Дзейнічае клуб.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год - 66 гаспадарак, 151 жыхар.

Дынаміка

  • 1917 год - 60 жыхароў.
  • 1921 год - 12 двароў.
  • 1959 год - 241 жыхар (паводле перапісу).
  • 2004 год - 66 гаспадарак, 151 жыхар.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Відо́шына, н.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. - Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be