wd wp Пошук:

Горкі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Горкі (значэнні).

Го́ркі[2] (трансліт.: Horki, руск.: Горки) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Горацкага раёна, на рацэ Проні. За 86 км ад Магілёва, 3 км ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна на лініі ОршаКрычаў. Вузел аўтамабільных дарог на Оршу, Магілёў, Чавусы, Мсціслаў, Смаленск. Насельніцтва 34 553 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Расійская імперыя

Краявід горада, 19 ст.
Напалеон Орда, Земляробчы інстытут, Горкі, другая палова XIX стагоддзя
  • 1772: у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Аршанскага павета.
  • 1799: у Горках і навакольных вёсках быў расійскі паэт Г. Дзяржавін і напісаў тут вершы «Горкі», «Млынар», «Вішы» і інш.
  • У канцы ХVIII стагоддзя: сталі ўласнасцю графа Л. Салагуба.
  • 1809: у Горы-Горацкім маёнтку пачала дзейнічаць мануфактура з фарбавальняй.
  • 1828: за невыкананне абавязкаў па забеспячэнні арміі Кутузава ў 1812 г. харчаваннем, расійскі ўрад вырашыў канфіскаваць Горы-Горацкі маёнтак у Л.Салагуба.
  • 15 жніўня 1840: адбылося ўрачыстае адкрыццё Горыгорацкай земляробчай школы (з 1848 — Горыгорацкі земляробчы інстытут).
  • Канец XIX ст.: дзякуючы працы Эдуарда Рэга, прафесара батанікі, па праекце італьянскага архітэктара А.Кампіёні на тэрыторыі Горацкага інстытута быў закладзены дэндрарый.
  • 1852: выйшаў першы том «Запісак Горыгорацкага земляробчага інстытута». У перыёдыку размяшчаліся матэрыялы па працы вучэбнай фермы, адлюстроўваліся дасягненні сельскагаспадарчай навукі таго часу.
  • 1857: у горадзе ўтвораны легальны прафесарска-студэнцкі клуб. Яго ўдзельнікі абмяркоўвалі надзённыя пытанні і будучую сялянскую рэформу па адмене прыгоннага права.
  • 26 снежня 1861: горад, цэнтр павета.
  • 1862: у горадзе сфарміравалася падпольная студэнцкая арганізацыя, якая рыхтавалася да ўдзелу ў паўстанні К. Каліноўскага. У яе склад уваходзілі С. Віскоўскі, В. Дамарацкі, В. Антановіч, Р. Чарвінскі, З. Міткевіч, С. Дымкевіч і іншыя. Яны разам з іншымі студэнтамі адкрылі для сялянскіх дзяцей народную школу, выкладанне ў якой вялося на беларускай мове.
  • 21 красавіка 1862: паўсотні студэнтаў зладзілі ў фальварку Шыманоўка палітычную акцыю, падчас якой спявалі патрыятычныя і рэвалюцыйныя песні.
  • 24 красавіка 1863: атрад Л. Звяждоўскага, паплечніка К. Каліноўскага, вызваліў горад ад царскай улады, але паўстанне было задушана.[4]
  • 1864: за ўдзел мясцовых студэнтаў і выкладчыкаў у паўстанні К. Каліноўскага 1863—1864 гг. інстытут у Горках зачынены і пераведзены ў Санкт-Пецярбург.
  • 27 жніўня 1867: зацверджаны герб Горак «у залатым полі тры чорныя горкі, з іх вырастае па аднаму зялёнаму коласу».[5]
  • 1873: каля вёскі Пнёўшчына на правым беразе ракі Лядня на складзеным з камянёў кургане быў знойдзены гранітны валун пірамідальнай формы з рунічнымі ці фінікійскімі надпісамі: «Помнік Ваала. Тут мы яго выдзеўбалі (высеклі)».
  • Канец XIX ст.: у горадзе з’явіліся паштовая станцыя, аптэка, пачаў працаваць чыгуналіцейны завод, метэастанцыя.
  • 1881: на земскія сродкі ў горадзе пракладзеныя два масты цераз Парасіцу і Проню.

ХХ стагоддзе

Брацкая магіла прадатрадаўцаў
  • 1902: арганізаваная першая сацыял-дэмакратычная група.
  • 1904: у горадзе працавала 10 гасцёвень і нумароў, 7 заезных дамоў, 5 шынкоў, харчэвень і чайных. Вуліцы асвятляла 45 ліхтароў. Тут працавала прыватная бібліятэка, таварыства дапамогі бедным, прыватная друкарня, чатыры царквы, пры адной з якіх дзейнічала школа граматы. Падобная школа абслугоўвала і яўрэйскае насельніцтва горада.
  • 16 студзеня 1905: падчас мірнай дэманстрацыі супраць расійскага царызму забіты горацкія навучэнцы Ф.Ярафееў і П.Бруцэр.
  • 1917: узнікла Секцыя вучняў горацкіх сельскагаспадарчых школ, якая займалася вывучэннем беларускай мовы, пашырэннем цікавасці мясцовага насельніцтва да нацыянальнай культуры, ладзіла выступленні маладзёжнага тэатра.
  • 1919: у складзе Гомельскай, з 1922 у Смаленскай губерні РСФСР.
  • 7 красавіка 1919: горацкія сярэднія сельгасустановы рэарганізаваныя ў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут.
  • 10 кастрычніка 1919: пачала працаваць маладзёжная арганізацыя Беларуская секцыя студэнтаў. Яна мела на мэце пашыраць свядомасць паміж беларусамі, знаёміць з літаратурай, тэатральнымі творамі, гісторыяй, культурным і эканамічным становішчам Беларусі і дапамагаць беларускаму нацыянальнаму руху.
  • 1921: пабудаваны будынак чыгуначнай станцыі «Беларускія Горкі» (з 1930 г. — «Пагодзіна»).
  • 1924: вярнуліся ў склад БССР, цэнтр раёна.
  • 28 лістапада 1925: горад наведалі народныя пісьменнікі Янка Купала і Якуб Колас.
Брацкая магіла
  • з ліпеня 1925 па снежань 1929 у Горках дацэнтам БДСГА працаваў Ян Серада, першы старшыня Рады БНР.
  • 1926: У Горках жыў і працаваў загадчыкам кафедры беларускай мовы, літаратуры і гісторыі БДСГА Максім Гарэцкі.
  • 22 кастрычніка 1930: Выйшаў першы нумар раённай газеты «Ленінскі шлях».
  • 12 ліпеня 1941: горад заняты нямецка-фашысцкімі войскамі.
  • 6 кастрычніка 1941 фашысты расстралялі больш за 2500 членаў яурэйскай абшчыны.
  • Ліпень 1942: гітлераўцы арыштавалі 75 удзельнікаў падпольнага супраціўлення ў горадзе.
  • 26 чэрвеня 1944: падчас аперацыі «Баграціён» Горкі былі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

  • Горад на старых здымках
  • Вуліца Вялікая Аршанская
  • Вуліца Паштовая
  • Вуліца Мсціслаўская
  • Вуліца Прафесарская
  • Зарэчча
  • Казіміраўская Слабада. Царква
  • Рынак
  • Сінагога

Пасляваенны перыяд

  • 1948: Горацкі сельскагаспадарчы інстытут рэарганізавалі ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
  • 5 жніўня 1959: адкрылася паветраная лінія Горкі — Мінск, пачаў працаваць аэрапорт, які зараз не функцыянуе.[6]
  • 1967: на рацэ Парасіца створанае першае штучнае возера ў горадзе.
  • 1975: пабудаваны мемарыял «Тужлівая маці». Ля яго запалены «Вечны агонь».
  • 1984: заснаваны раённы гісторыка-этнаграфічны музей.
  • 1987: пачаў працаваць гарадскі стадыён.
  • Канец 1980-х: арганізаваны незалежны «Клуб выбаршчыкаў» начале з Я.Мажугіным.
  • 1999: выйшаў першы нумар прыватнай газеты «Региональные ведомости».
  • 2007: пачаў працу сайт http://horki.info.
  • 2009: выйшаў першы нумар агульнапалітычнай газеты «УзГорак».

Насельніцтва

Эканоміка

Горацкі элеватар

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў, харчовай і мясцовай прамысловасці.

Культура

Амфітэатр

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, Горацкі раённы цэнтр культуры і Палац культуры БДСГА. На тэрыторыі горада для яго жыхароў створаная добраўпарадкаваная зона адпачынку — парк з сажалкамі.

Маецца добры вопыт працы школы мастацкіх рамёстваў. З’яўляецца месцам правядзення семінараў, навучання супрацоўнікаў школаў рамёстваў, якія працуюць у іншых раёнах.

Адукацыя

Пяць сярэдніх (адна з іх гімназія), адна вячэрняя, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 6 дашкольных устаноў. Працуе Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.

Медыцына

Горацкая цэнтральная раённая бальніца, раённая паліклініка, паліклініка БДСГА, працуе сетка аптэк.

Медыі

Сродкі масавай інфармацыі прадстаўленыя раённай газетай «Горацкі веснік» (тыраж 3 620 асобнікаў, перыядычнасць выпуску — 2 разы на тыдзень), газетай БДСГА «Савецкі студэнт» (тыраж 1 000 асобнікаў, перыядычнасць — 2 разы на месяц), раённым радыёвяшчаннем «Голас Горацкага краю» (выхад у эфір 9 разоў на тыдзень, агульны аб’ём вяшчання — 2 гадзіны 50 хвілін). У сетку кабельнага тэлебачання ўключана больш за 1,5 тыс. абанентаў. Разам з гэтым у Горках выдаецца прыватная агульнапалітычная газета «УзГорак» (тыраж 1 000 асобнікаў, перыядычнасць — 1 раз на тыдзень), штодзённа ў Інтэрнеце абнаўляецца сайт пра мясцовыя падзеі http://horki.info. Таксама свае сайты маюць Горацкая гімназія № 1(недаступная спасылка) і Горацкі раённы выканаўчы камітэт. Архівавана 23 снежня 2011.

Грамадскія аб’яднанні

  • Прафкам супрацоўнікаў і выкладчыкаў БДСГА
  • Студэнцкі прафкам
  • ГА «БРСМ»
  • Спартклуб БДСГА
  • Гандбольны клуб «Колас»
  • Падлеткавы клуб «Дыялог»
  • Беларускае таварыства інвалідаў

Забавы

Ніжняе возера
  • Клуб «Парнас».
  • Кавярня «Шанс».
  • Кавярня «Адпачынак».
  • Піцэрыя «Время есть».
  • Кавярня «Лакомка».
  • Кавярня «Звездочет».
  • Кавярня «Овертайм».
  • Кавярня «Ташир».
  • Кавярня «Версаль».
  • Піцэрыя «Гурман»

Інфармацыя для турыстаў

У горадзе знаходзіцца дэндралагічны парк і батанічны сад БДСГА. Працуе спартыўны комплекс з басейнам, атлетычным залам, саўнай, стадыёнам. Дзейнічае кінатэатр «Крыніца». Спыніцца можна ў гасцёўні «Проня» або ў гасцёўні БДСГА.

Музеі

Забудова

Тэрыторыю сучаснага горада рэчкі Проня, Капылка і Парасіца, а таксама чыгунка падзяляюць на 3 жылыя раёны: індывідуальнай забудовы, раён акадэміі і прамысловы. У цэнтральнай частцы размяшчаецца капітальная 1—2- і 3—5-павярховая забудова, 3—5-павярховыя будынкі знаходзяцца ў мікрараёне і ў паўночнай частцы. Раён БДСГА забудаваны 3—9-павярховымі жылымі дамамі.

Славутасці

Страчаная спадчына

  • Свята-Мікалаеўская царква (1849), у 1930-я гады перабудавана ў бібліятэку сельскагаспадарчай акадэміі.
  • Касцёл Св. Андрэя Баболі (XVIII ст.).

Вядомыя асобы

Асноўныя артыкулы: Вядомыя асобы Горак‎ і Ганаровыя грамадзяне Горак‎

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. У Горках ушанавалі памяць ваяра-каліноўца // Horki.info, 25.03.2008
  5. Горкі // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  6. Транспарт г. Горкі // Магілёўская абласная бібліятэка
  7. Горки // Горкі // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  8. г. Горки (Могилевская область) // Belarus.by
  9. Горки // Вялікая Савецкая Энцыклапедыя (3 выданне)
  10. Горки // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  11. Афіцыйны сайт Горацкага райвыканкама
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Кнігі i брашуры

  • Горкі // Анатоль Цітоў. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.)/Анатоль Цітоў — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
  • Горкі // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991. — 303 с.: фота. — ISBN 5-341-00240-7.
  • Horki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 125
  • Горки // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
  • Лившиц В. М. Горки. Историко-экономический очерк. Минск: «Беларусь», 1984. — 80 с., ил.
  • Лившиц В. М. Горки. Историко-экономический очерк. Минск: «Полымя», 1989, 95 с., ил. ISBN 5-345-00084-0
  • Лившиц В. М. Белорусская сельскохозяйственная академия. Памятники и памятные горада. Соавт.: Добролюбов Н. Н. Минск: «Ураджай»,1990. — 93 с. ISBN 5-7860-0551-8
  • Лившиц В. М. Горки. Фотоальбом. Автор текста. Минск: «Беларусь», 1991, с.110, цв. ил. ISBN 5-538-00738-Х
  • Ліўшыц У. М. Горацкі гістарычна-этнаграфічны музей. Даведнік. Мінск: «Полымя», 1991. — 95 с., іл. ISBN 5-345-00376-9
  • Ліўшыц У. М. Летапіс горада Горкі. Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1995, 103 с. *ISBN 985-6120-04-7
  • Ліўшыц У. М. “Ішло ў бясмерце Горацкае гетта… “ Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1995. — 24 с. ISBN 985-6120-06-3
  • Ліўшыц У. М. Летапіс Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1836—1995 гг.). аўт.-склад. Горки: ред.-изд. отдел БСХА, 1995. — 208 с. ISBN 985-6120-11-Х
  • Ліўшыц У. М. Раскопкі вакол горацкага «Парнаса. Літаратуразнаўчыя нарысы». Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 2001. — 194 с., ил. 20. ISBN 985-6120-44-6
  • Ліўшыц У. М. Горкі: Старонкі гісторыі. Мінск: «Красико — принт», 2007. — 312 с., ил.16 л. ISBN 985-405-384-9
  • Лившиц, В. М. Горецкая еврейская община : страницы истории / В. М. Лившиц. — Горки : Нацрат Илит, 2009. — 298 с.
  • Лившиц, В. М. Евреи в Горках: судьбы и дела.— Горки-Нацрат Илит. Типография БГСХА.2012.-310с.
  • Ліўшыц, У. М. У краі бярозавых гаёў. Аўтар тэкста/сааўтар А. В. Бяляцкі.- Магілёў. Магілёўская друкарня імя С.Собаля.-120с. ил. ISBN 978-985-6848-96-7
  • Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3-х книгах. Книга 1. Учёные—земляки. — Горки: 2013.124 с.
  • Лившиц В. М. Гордость и слава Горецкой земли. В 3-х книгах. Книга 2.Земляки -Герои Советского Союза, генералы вооруженных сил и внутренних сил СССР. — Горки: 2014.124 с.
  • Стельмашонок И. М. Освобождение Горецкого района в годы Великой Отечественной войны. Горки:1994. 64 с.
  • Стельмашонок И. М. Защищая Родину(из истории горецкого антифашисткого подполья и партизанского движения, участия воинов-земляков в борьбе с немецко-фашисткими захватчиками).Горки: 1995. 44 с.
  • Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна. Мінск:1996.”Вышэйшая школа”.589 с. ISBN 985-06-0180-9

Артыкулы ў энцыклапедыях

  • Ліўшыц, У. М. Горкі//Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мінск.: 1996. Т. 3. — С. 89-91.
  • Ліўшыц, У. М. Горы-Горацкая земляробчая школа//Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мінск.: 1996. Т. 3. — С. 93.
  • Ліўшыц, У. М. Горы-Горацкі земляробчы інстытут //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Мінск.: Т. 3. 1996. Т.3 — С. 93-91.
  • Ліўшыц, У. М. Горацкі гістарычна-этнаграфічны музей //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т.- Мінск.: 1996. Т. 3.1966 — С. 86-87.
  • Ліўшыц, У. М. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія// Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Мінск.: Т. 1. 1993. — С. 414—415.
  • Ліўшыц, У. М. Горы-Горацкая земляробчая школа// Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: 1997. Т. 5.. — С. 367.
  • Ліўшыц, У. М. Горы-Горацкі земляробчы інстытут//Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: 1997. Т. 5. 1997. — С. 367—368
  • Ліўшыц, У. М. Горкі//Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, 1997. Т. 5.- С. 360.
  • Ліўшыц, У. М. Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія// Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. — Мінск.: 1995. Т. 2. — С. 492.
  • Ліўшыц Уладзімір. Горкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — С. 546

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бешанковіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Вяземскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Глыбоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Горацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Духаўшчынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Жабінкаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Жлобінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Краснапольскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Крычаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Лепельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Любанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Маладзечанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Мёрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Навадугінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Полацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Расонскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Светлагорскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Слуцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Старадарожскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Сычоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Угранскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Цёмкінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Чэрвеньскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Чэрыкаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шумілінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ярцаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Маскоўскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be