Града (Жыткавіцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Града.
Града́[1] (трансліт.: Hrada, руск.: Гряда) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета.
На захадзе біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння «Нізоўе Случы».
Геаграфія
Размяшчэнне
У 25 км на паўднёвы захад ад Жыткавіч, 9 км ад чыгуначнай станцыі Дзедаўка (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 263 км ад Гомелю.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планоўка складаецца з дугападобнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з усходу далучаецца прасталінейная шыротная вуліца. Забудова драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснавана напачатку XX стагоддзя. У 1908 годзе засценак Грады ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні 1 двор, 4 жыхара. У 1917 годзе ў Жыткавіцкай воласці.
У 1931 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная Града». У 1930-х гадах у вёску пераселены жыхары найблізкіх сяліб. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў сакавіку 1943 года нямецкія акупанты спалілі вёску. Вызвалена 5 ліпеня 1944 года. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 30 жыхароў. У памяць пра загінулых у 1975 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваны абеліск і 3 пліты з імёнамі загінулых. Паводле перапісу 1959 года цэнтр калгасу «XX партз’езд». Змесцаваны пачатковая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама.
Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Браніслаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 119 гаспадарак, 317 жыхароў.
Дынаміка
- 1917 год — 301 жыхар.
- 1921 год — 68 двароў, 335 жыхароў.
- 1925 год — 85 двароў.
- 1940 год — 329 жыхароў.
- 1959 год — 418 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 119 гаспадарак, 317 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.