wd wp Пошук:

Громкі

Гро́мкі[1] (трансліт.: Hromki, руск.: Громкий) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 26 км на ўсход ад Брагіна, 52 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 143 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1932 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года фашысты цалкам спалілі пасёлак і забілі 2 жыхароў. У баях за вызваленне мястэчка і суседніх вёсак у кастрычніку 1943 года загінулі 140 салдат 356-й стралковай дывізіі 89-га стралковага корпуса 61-й арміі (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры пасёлка). У 1959 годзе ў складзе калгаса «Першамайскі» (цэнтр — вёска Малажын).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 6 гаспадарак, 8 жыхароў.

Дынаміка

  • 1930 год — 19 двароў, 103 жыхара.
  • 1940 год — 27 двароў, 121 жыхар.
  • 1959 год — 86 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 6 гаспадарак, 8 жыхароў.
  • 2006 год (01.01.2006) — 6 гаспадарак, 7 жыхароў, з якіх 0 ва ўзросце да 16 гадоў, 2 — у працаздольным і 5 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be