wd wp Пошук: ⬜

Давыдаўскі сельсавет (Светлагорскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Давыдаўскі сельсавет.

Давыдаўскае нафтавае радовішча

Давы́даўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Загор’е.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Давыдаўскі (Слабададавыдаўскі) сельсавет у складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Слабада Давыдаўка. 24 верасня 1926 года вёска Слабада Давыдаўка перайменавана ў Давыдаўку, а сельсавет — у Давыдаўскі нацыянальны яўрэйскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Парыцкім раёне БССР. 3 лістапада 1934 года сельсавет рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 12 лютага 1935 года ў складзе Даманавіцкага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад Шацілкаўскага сельсавета Парыцкага раёна перададзена вёска Жэрдзь[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Парыцкага раёна, які 29 ліпеня 1961 года перайменаваны ў Светлагорскі. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Палескага сельсавета (5 населеных пунктаў: аграгарадок Палессе, вёскі Віша, Мехаўшчына, Мыслаў Рог і Уюнішчы)[2]. У 2011 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Загор’е. 12 лістапада 2013 года ў склад новаўтворанага Сасноваборскага сельсавета перададзена вёска Узнаж[3].

Геаграфія

  • Агульная плошча: 332,8 км².
  • Па тэрыторыі сельсавета праходзяць аўтамабільныя дарогі: Р31 · Н5009 · Н5011 · Н5026 · Н5027 · Н5030
  • Рэкі: Іпа.

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца Давыдаўскае нафтавае радовішча, частка Рэчыцка-Вішанскай зоны ўзняццяў Прыпяцкага прагіну.

Клімат

Клімат умерана-кантынентальны. Сярэднегадавая тэмпература паветра +6 °C — +7 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 550—600 мм. Пераважныя вятры — заходнія.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1454 чалавекі[4], з іх 94,9 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 1,4 % — украінцы[5].

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 288 Об изменении административно-территориального устройства Светлогорского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  3. ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 286 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Светлогорского района Гомельской области Архівавана 10 снежня 2020.
  4. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Азарыцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Даманавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Парыцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Светлагорскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be