wd wp Пошук:

Дзербін

Дзе́рбін[2] (трансліт.: Dzierbin, руск.: Дербин) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 25 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 182 км ад Гомеля, 28 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Транспартная сетка

Побач аўтадарога Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя

Планоўка складаецца з дзвюх прасталінейных, паралельных паміж сабой мерыдыянальных вуліц, забудаваных двухбакова, няшчыльна, драўлянымі сядзібамі. У 1986-87 гадах пабудавана 50 цагляных хат, у якіх змесцаваліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС месцаў. Цэнтр сельскагаспадарчага ДП «Дзербін», малочнатаварная ферма, механічны парк. Пачатковая школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт побытавага абслугоўвання, аддзяленне сувязі, 2 крамы.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Гігант Палесся», працавала гамарня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 47 двароў, забілі 283 жыхары. Каля вёскі карнікі стварылі лагер, дзе прымусова ўтрымліваліся людзі, якія працавалі на будаўніцтве ўмацаванняў. У баях за вызваленне вёскі і наваколля ў студзені-чэрвені 1944 года загінулі 237 салдат 130-й стралковай дывізіі і 215-й асобнай знішчальнай процітанкавай дывізіі (пахаваныя ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 34 жыхары загінулі на фронце.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2011 год — 128 двароў, 332 жыхары.

Дынаміка

  • 1925 год — 44 двары.
  • 1940 год — 75 двароў, 405 жыхароў.
  • 1959 год — 157 жыхароў (паводле перапіса).
  • 1997 год — 138 двароў, 439 жыхароў.
  • 2004 год — 127 двароў, 357 жыхароў.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мазырскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be