wd wp Пошук:

Доўгая Дуброва

До́ўгая Дубро́ва[1] (трансліт.: Doŭhaja Dubrova, руск.: Долгая Дуброва) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета.

Вакол лес.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 13 км на паўднёвы захад ад Жыткавіч, 9 км ад чыгуначнай станцыі Дзедаўка (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 245 км ад Гомелю.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планоўка складаецца з 4 адрэзкаў доўгай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сядзібамі.

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як сяліба ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. У 1915 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа. У 1917 годзе сяліба Доўгая Дуброва (ён жа Нова-Любімаўск) у Жыткавіцкай воласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Палескі гігант», дзейнічала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1944 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 5 жыхароў. Вызвалена 5 ліпеня 1944 года. 29 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — вёска Людзяневічы). Дзейнічаў клуб.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 50 гаспадарак, 83 жыхара.

Дынаміка

  • 1917 год — 446 жыхароў.
  • 1921 год — 79 двароў, 442 жыхара.
  • 1940 год — 83 двары.
  • 1959 год — 280 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 50 гаспадарак, 83 жыхара.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be