Ельніца (Мінскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ельніца. Е́льніца[1] (трансліт.: Jeĺnica, руск.: Ельница) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета. Месціцца за 6 км на поўдзень ад Мінска, на рацэ Ельніца (Трасцянка).
Каля вёскі месціцца спартыўны комплекс «Стайкі».
Гісторыя
У 1778 годзе засценак у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць І. Прушынскага, ёсць вадзяны млын. У 1791 годзе засценак маёнтка Каралішчавічы, шляхецкая ўласнасць у Менскай парафіі.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года Ельніца апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска на правым беразе ракі Ельніца (Трасцянка), уласнасць каралішчавіцкай каталіцкай плябаніі і Станіслава Прушынскага. У 1858 годзе вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні маёнтка Каралішчавічы, уласнасць М. Прушынскага. У 1897 годзе вёска Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета.
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года тэрыторыя была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У ліпені 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года была пад акупацыяй Польшчы.
З 20 жніўня 1924 года вёска ў Каралішчавіцкім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні гарадскога савета Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Да 5 сакавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Каралішчавіцкага сельсавета[2], да 20 студзеня 1960 года — у склад Трасцянецкага сельсавета[3].
Насельніцтва
- XVIII стагоддзе:
- 1778 год — 3 двары, 8 жыхароў
- 1800 год — 7 двароў, 44 жыхары
- XIX стагоддзе:
- 1858 год — 58 жыхароў
- 1897 год — 15 двароў, 95 жыхароў
- XX стагоддзе:
- 1917 год — 21 двор, 134 жыхары
- 1926 год — 32 двары, 160 жыхароў
- 1997 год — 233 гаспадаркі, 507 жыхароў
- 1999 год — 422 жыхары
- 2010 год — 593 жыхары
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
Літаратура
- Ельніца // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 3. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2012. — 624 с.: іл. ISBN 978-985-11-0636-9. С. 389
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ельніца (Мінскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.