Загацце (Жыткавіцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Загацце.
Зага́цце[1] (трансліт.: Zahaccie, руск.: Загатье) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета.
Вакол лес.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 24 км на захад ад Жыткавіч, 8 км ад чыгуначнай станцыі Дзедаўка (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 257 км ад Гомелю.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планоўка складаецца з кароткай, прасталінейнай, шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі сядзібамі.
Гісторыя
Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1917 годзе сяліба ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1932 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 12 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу «XX партз’езд» (цэнтр — вёска Града).
Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Браніслаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 20 гаспадарак, 56 жыхароў.
Дынаміка
- 1917 год — 7 жыхароў.
- 1959 год — 151 жыхар (паводле перапісу).
- 2004 год — 20 гаспадарак, 56 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.